Аскар Пятровіч Марыкс
Аскар Пятровіч Марыкс | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 снежня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1976 (85 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | Сцэнаграфія |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |

Аскар Пятровіч Марыкс (20 снежня 1890, Львоў — 24 чэрвеня 1976) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, педагог, народны мастак БССР (1961), адзін з заснавальнікаў беларускай сцэнаграфіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Спецыяльную адукацыю Аскар Марыкс атрымаў у Пражскай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1912 годзе па класе архітэктуры, дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва. Вучыўся ён таксама ў Варшаўскай школе вытанчаных мастацтваў, у Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Вене і Львове. Выхаванец пражскай мастацкай школы. Атрымаў выдатную еўрапейскую адукацыю.
Пасяліўся ў Мінску ў 1920 годзе.
Член рэвалюцыйнай платформы так званых беларускіх рэфарматараў мастацтва, якая была заснавана прафсаюзам работнікаў мастацтва, адукацыі і друку, у якую ўваходзілі Алексантэры Ахола-Вало, Алена Аладава і інш. У 1920-я гады стаяў ля вытокаў тэатральнай сцэнаграфіі ў Беларусі. Першым у Беларусі ўвёў трохмернае вымярэнне дэкарацый.
Аскар Марыкс цудам ацалеў у гады рэпрэсій, выехаўшы з Беларусі. Вярнуўся ў рэспубліку незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Выстаўка твораў мастака адкрылася ў Мінску за некалькі дзён да пачатку вайны. Акупанты поўнасцю вывезлі карціны Марыкса ў Германію. Да сённяшняга дня не знойдзена ніводная карціна з выкрадзенай экспазіцыі. Была вывезена таксама бібліятэка мастака. Частка — з экслібрысамі Марыкса — вярнулася з Германіі яшчэ пры жыцці Аскара Пятровіча, які вымушаны быў пакінуць тэатр і пайсці выкладаць жывапіс у мастацкім вучылішчы і інстытуце.
З 1922 года Оскар Марыкс быў галоўным мастаком цяперашняга Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гады вайны разам з Купалаўскім тэатрам знаходзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Уральску.
Пазней, працаваў галоўным мастаком Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1953, 1957).
Цесныя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з многімі дзеячамі беларускай культуры і мастацтва: Янкам Купалам, У. І. Уладамірскі, І. Ахрэмчык, Заірам Азгурам, П. Броўкі, К. Крапівы і інш.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Мінску на месцы дома, у якім жыў заснавальнік нацыянальнай сцэнаграфіі Аскар Марыкс, устаноўлена мемарыяльная дошка.
- У студзені 2011 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Мінск) адбылася выстаўка, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Аскара Марыкса, на якой былі прадстаўлены эскізы дэкарацый, касцюмы да спектакляў, пейзажы майстра.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Аскар Пятровіч Марыкс на Вікісховішчы |
---|
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. С. 157
- Оскар Марикс, 1890―1976 [Изоматериал]: [книга-альбом] / Бархатков И. А., Марикс, Л. О. и др. — Государственный музей истории театрального и музыкального искусства Республики Беларусь. — Мн .: Четыре четверти, 2012. — 129 с. — 300 экз. — ISBN 978-985-7026-72-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 24 чэрвеня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Празе
- Выпускнікі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Тэатральныя мастакі
- Мастакі СССР
- Сцэнографы Беларусі
- Сцэнографы СССР
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Постаці Мінска
- Мастакі Беларусі