Валеўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валеўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Валеўка
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 25 лістапада 1940

Валеўскі раён — раён у складзе Баранавіцкай вобласці БССР.

Існаваў у 1940 г. у Баранавіцкай вобласці. Утвораны 15.1.1940 г. Цэнтр раёна — вёска Валеўка. Плошча 600 км². 132 населеныя пункты. Падзяляўся на 14 сельсаветаў: Асташынскі, Валеўскі, Варанчанскі, Вялікакасіцкі, Дальняруцкі, Запольскі, Карэліцкі, Малюшыцкі, Машэвіцкі, Міратыцкі, Райцаўскі, Руткевіцкі, Цырынскі і Ятранскі.

У сувязі з пераносам адміністрацыйнага цэнтра раёна з вёскі Валеўка ў мястэчка Карэлічы 25.11.1940 г. перайменаваны ў Карэліцкі раён.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).