Фунафуці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атол Фунафуці)
Фунафуці
англ. Funafuti
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча2,4 км²
Насельніцтва6 320 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2 633,33 чал./км²
Размяшчэнне
8°31′ пд. ш. 179°13′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Рэгіёнсталіца
Фунафуці (Тувалу)
Фунафуці
Фунафуці
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фунафу́ці (на мове тувалу Funafuti) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Выконвае функцыі сталічнага цэнтра дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 2,4 км². Насельніцтва — 6320 чал. (2017 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карэнныя жыхары Фунафуці лічаць, што іх продкі трапілі на атол з Самоа. У 1819 г. ён быў адкрыты еўрапейцамі. У 1892 годзе ўсталяваны брытанскі пратэктарат.

У 18961911 гг. брытанскія і аўстралійскія даследчыкі праводзілі на атоле навуковыя даследаванні, у тым ліку рабілі глыбокае свідраванне для пацвярджэння тэорыі Чарльза Дарвіна аб паходжанні атолаў.

У гады II сусветнай вайны амерыканскія ваенныя выкарыстоўвалі Фунафуці як базу для вядзення баявых дзеянняў супраць Японіі.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Тувалу ў 1978 г. атол стаў сталіцай дзяржавы.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Фунафуці — класічны атол, большую частку якога займае шырокая ўнутраная лагуна (275 км²). Сушы належыць усяго 2,4 км², яна ўяўляе сабой 33 каралавыя астравы моту. Іх шырыня складае 20 — 400 м. Найбуйнейшы моту Фангафале займае ўсходнюю частку і цягнецца на 12 км у даўжыню. Малыя моту ненаселеныя і знешне захоўваюць сваю прыродную прыгажосць.

Клімат трапічны пасатны. У красавіку — маі і ў кастрычніку — снежні сярэдняя тэмпература трымаецца каля 27 — 31° С, у астатнія месяцы — 27 — 30° С. Сярэдняя колькасць ападкаў — 3465 мм у год.

Атол знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў, якія часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры. Акрамя таго, адбываецца сезоннае затапленне частак сушы акіянам. Дамбы ўздоўж знешняга берага не служаць надзейнай аховай, бо марская вада прасочваецца праз каралавы пясок і затапляе нават больш-менш аддаленыя ўчасткі. У асабліва шчыльна заселеных раёнах існуе праблема сталага забеспячэння пітной вадой і забруджвання навакольнага асяроддзя.

У 1996 г. заходняя частка атола была пераўтворана ў запаведнік, які разам з воднай прасторай і рыфам займае 33 км². На ім захаваліся першародныя шыракалістыя лясы, месцы пасялення і размнажэння марскіх чарапах, крабаў, шматлікіх рыб і птушак. Запаведнік таксама з’яўляецца прыцягальным месцам для адпачынку людзей.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Атол даволі шчыльна населены, так што нагадвае адзіны гарадскі агламерат. Аднак фармальна падзяляецца на 4 самастойныя паселішчы. Рэзідэнцыя ўрада знаходзіцца на востраве Фангафале. Найвышэйшы будынак — касцёл Фету Ао Ліма. Акрамя таго, працуюць метэаралагічная станцыя, міжнародны аэрадром, 1 гасцініца (належыць дзяржаве), 1 сярэдняя і некалькі пачатковых школ.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]