Перайсці да зместу

Атар Васілевіч Тактакішвілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атар Васілевіч Тактакішвілі
груз. ოთარ თაქთაქიშვილი
Дата нараджэння 27 ліпеня 1924(1924-07-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1989(1989-02-21) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музычны педагог, палітык, канцэртмайстар
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атар Васілевіч Тактакішві́лі[2] (груз. ოთარ ვასილის ძე თაქთაქიშვილი; 27 ліпеня 1924 — 21 лютага 1989[3]) — савецкі грузінскі кампазітар, дырыжор, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст Грузінскай ССР (1961), Народны артыст СССР (1974). Аўтар музыкі Гімна Грузінскай ССР.

Нарадзіўся ў Тбілісі. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у Тбіліскай музычнай школе і музычным вучылішчы. У 1947 годзе скончыў Тбіліскую кансерваторыю, у 1950 годзе — аспірантуру (клас кампазіцыі С. В. Бархударана). З 1947 года выкладаў у Тбіліскай кансерваторыі: выкладчык харавой літаратуры і кіраўнік хору, з 1952 года — паліфаніі і інструментоўкі кансерваторыі, з 1959 года — дацэнт (1959), з 1966 года — прафесар, 1962—1965 гадах — рэктар. У 1947—1952 гадах канцэртмайстар і дырыжор, у 1952—1956 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай харавой капэлы Грузіі. У 1965—1984 гадах Атар Тактакішвілі Міністр культуры Грузінскай ССР.

Грамадска-палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1951 года. Член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Грузінскай ССР з 1963 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4, 5 і 11 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Грузінскай ССР 6—9 скліканняў. Член Камітэта па Ленінскіх прэміях у галіне навукі і мастацтва пры Савеце Міністраў СССР з 1963 года. Сакратар праўлення Саюза кампазітараў СССР з 1957 года. У 1961—1962 гадах — сакратар Саюза кампазітараў Грузінскай ССР.

Член Прэзідыума Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЕСКА.

Найбольш значныя дасягненні Атара Тактакішвілі оперным, кантатна-аратарыяльным і сімфанічным жанрах. У сваёй творчасці ён абапіраўся на традыцыі рускай і грузінскай музычнай культуры. Сярод твораў кампазітара: оперы «Міндыя» па матывах паэзіі Важа Пшавела (пастаўлена ў 1961 годзе), «Выкраданне Месяца» (1977), «Першае каханне», «Тры жыцці» (1967); араторыя «Па слядах Руставелі» (1964, тэкст І. В. Абашыдзэ), кантата «Гурыйскія песні» (1971); вакальна-сімфанічныя сюіты «Мегрэльскія песні» (1972), «З лірай Цэрэтэлі» (1983); дзве сімфоніі (1949, 1953); сімфанічная паэма «Мцыры» (1956); аднаактавы балет «Харэаграфічная сюіта» (1976); харавы цыкл «Карталінскія напевы»; творы для інструментаў з аркестрам, хоры, рамансы, музыка для тэатраў, кінафільмаў і інш. Аўтар музыкі Гімна Грузінскай ССР, якую напісаў у 1945 годзе яшчэ ў час вучобы ў Тбіліскай кансерваторыі.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Тактакишвили Отар Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн 2002.
  3. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  • Дубкова Т. А. Тактакішві́лі Атар Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тактакишви́ли Отар Васильевич / Месхишвили Э. П. // Т. 5. Симон — Хейлер. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1981. — Стб. 390—391. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).
  • Чкония С. М., Какулия Л. В. Тактакишви́ли Отар Васильевич // Музыкальный энциклопедический словарь / Гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 553. — 672 с: ил. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9. (руск.)
  • Тактакишви́ли Отар Васильевич // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 31. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)