Ахвярам Мінскага гета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Ахвярам Мінскага гета
53°54′35″ пн. ш. 27°30′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Алена Аляксееўна Хараберуш, Леанард Іосіфавіч Пакульніцкі і Максім Міхайлавіч Пятруль
Архітэктар Леанід Мендэлевіч Левін
Дата пабудовы 2009 год
Map

«Ахвярам Мінскага гета» — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Прытыцкага і Берута, каля Кальварыйскіх могілак. Устаноўлены ў 2009[1] годзе каля месца, дзе нацысты ў 19411943 гадах рассталялі звыш 14000 вязняў Мінскага гета, пра што сведчаць надпісы на чатырох мовах — беларускай і англійскай на левым блоку, рускай і іўрыце на правым.

Аўтары мемарыльянага знака — скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі[1], пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля[2], архітэктар Леанід Левін[1].

Складаецца з двух велізарных гранітных блокаў, паміж якімі нібыта заціснуты абагульненыя бронзавыя фігуры, пазбаўленыя індывідуальных рысаў, — моцная мастацкая метафара безнадзейнасці, сціснутасці і раздушанасці абставінамі[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]