Аляксандр Аляксандравіч Беразоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Беразоўскі)
Аляксандр Аляксандравіч Беразоўскі
Дата нараджэння 25 ліпеня 1937(1937-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1994(1994-05-25) (56 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Аляксандр Аляксандравіч (Аляксеевіч)[удакладніць] Беразоўскі (нар. 25 ліпеня 1937, с. Студзёнае, Капаткевіцкі раён — 25 мая 1994) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1964 годзе БПІ. У 19571959 гадах у інстытуце «Мінгарпраект», з 1959 у інстытуце «Мінскпраект» (з 1966 галоўны архітэктар праектаў, з 1976 кіраўнік майстэрні), з 1980 галоўны архітэктар інстытута «Белжылпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Будынак інстытута культуры.
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка
НДІ глебазнаўства па вул. Казінца

Асноўныя работы (усе ў Мінску ў складзе аўтарскіх калетываў): комплекс будынкаў вылічальнага цэнтра Дзяржплана БССР і НДІ водных праблем па вул. Славінскага (1967), лабараторна-вытворчы корпус НДІ тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі па вул. Высокай (1967), інтэрнаты Белдзяржуніверсітэта па вул. Кастрычніцкай (1967), Інстытут электронікі (1968) АН БССР, інтэрнат МРТІ на скрыжаванні вуліц Я. Коласа і Б. Хмяльніцкага (1970), навучальны корпус Белсаўпрафа (1978), комплекс інстытута культуры і інстытута ўдасканалення кіруючых работнікаў у раёне вул. Маскоўскай (1980), навукова-медыцынская бібліятэка па вул. Фабрыцыуса (1976), лабараторны корпус НДІ глебазнаўства і аграхіміі Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1980), рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (1980), навучальны комплекс Белсаўпрофа (1981), праекты комплекснай рэканструкцыі кварталаў гістарычнай забудовы Траецкага прадмесця (19791984) і Верхняга горада і ў раёне вул. Філімонава.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]