Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. М. Кушнярэвіч)
Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч
Дата нараджэння 26 мая 1958(1958-05-26) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык архітэктуры, археолаг, мастацтвазнавец
Навуковая сфера археалогія і мастацтвазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (2005) і кандыдат гістарычных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч (нар. 26 мая 1958, в. Дзедзілавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі гісторык архітэктуры, археолаг, мастацтвазнаўца. Спецыяліст па дойлідству Беларусі XIV—XVI стагоддзяў, які адзін з першых сярод айчынных гісторыкаў-медыевістаў звярнуўся да даследавання архітэктурных традыцый Вялікага Княства Літоўскага. Доктар мастацтвазнаўства (2005), кандыдат гістарычных навук (1991), дацэнт (1995)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 мая 1958 года ў вёсцы Дзедзілавічы Барысаўскага раёна[1].

Скончыў у 1982 годзе гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага. У 1982—1990 гадах працаваў археолагам у НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя»[1].

Абараніў у 1991 годзе кандыдацкую дысертацыю па тэме «Культавае дойлідства Беларусі XIV—XVI стст.: гістарычнае і архітэктурна-археалагічнае даследаванне» ў Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР. У 1990—1991 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела археалагічных даследаванняў зон новабудоўляў Інстытута гісторыі АН Беларускай ССР. Скончыў аспірантуру Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі АН СССР, у 1990 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР[1].

У 1992—2005 гадах працаваў у БДПУ імя М. Танка: выкладчык, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры[1].

У 2003 годзе скончыў дактарантуру БДПУ імя М. Танка. Абараніў у 2005 годзе доктарскую дысертацыю па тэме «Гатычнае дойлідства Вялікага княства Літоўскага: функцыянальная і архітэктурная тыпалогія»[1].

У 2005—2006 гадах — загадчык кафедры гісторыі сусветных цывілізацый Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута[1].

З 2006 года працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце: загадчык кафедры культуралогіі і міжнароднага турызму; прафесар кафедры айчыннай гісторыі і сусветнай культуры; прафесар кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму[1].

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: гатычнае дойлідства Вялікага Княства Літоўскага (характарыстыка, этапы, тэндэнцыі і рэгіянальныя асаблівасці развіцця); спецыфіка фарміравання беларускага напрамку гатычнага дойлідства[1].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.: Гістарычнае і архітэктурна-археалагічнае даследаванне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 150 с. — ISBN 5-343-01403-8.
  • Мураваная дабастыённая фартыфікацыя Вялікага Княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч; НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 230, [4] с., [3] л. каляр. іл. — ISBN 978-985-08-1312-1.
  • Мураваная дабастыённая фартыфікацыя Вялікага Княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч; НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. — Мн.: Беларуская навука, 2014. — 240, [4] с., [3] л. каляр. іл. — ISBN 978-985-08-1683-2.
  • Тыпалогія гатычнага абарончага культавага дойлідства Вялікага княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч; Мін-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. — Мн.: МДЛУ, 2007. — 142 с. — ISBN 978-985-460-184-7.

Аўтарэфераты і дысертацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Культовое зодчество Белоруссии XIV—XVI вв.: Исторический и архитектурно-археологическое исследование: Автореф. дис. … канд. ист. наук / АН СССР, Ин-т археологии, Ленинградское отделение. — Л., 1990. — 22 с.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аналіз графічных выяў Сафійскага сабора ў Полацку / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 5 (). — . — С.
  • Архітэктурна-археалагічнае даследаванне Мураванкаўскай царквы / А. М. Кушнярэвіч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1990. — № 5. — С. 64 — 71: іл.
  • Архітэктурна-археалагічнае даследаванне францысканскага кляштара XVI—XVIII стст. у Гальшанах / А. М. Кушнярэвіч // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1993. — № 3. — С. 64 — 68.
  • Ассташынскі Кальвінскі збор // Строительство и архитектура Белоруссии. — 1990. — № 4. — С. 39: ил.
  • Барысаглебская царква ў Навагрудку // Мастацтва Беларусі. — 1988. — № 7. — С. 43 — 44: іл.
  • Вежы глядзяць скрозь стагоддзі // Беларусь. — 1984. — № 8. — С. 21: іл.
  • Второе рождение Лидского замка // Знамя юности. — 1983. — № . — 24 июля. — С.
  • Вынікі архітэктурна-археалагічнага даследавання сакральнай архітэктуры Вялікага княства Літоўскага XIII—XIV стст. / А. Кушнярэвіч // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 6. — С. 41 — 46.
  • Гістарыяграфія абарончага культавага дойлідства Вялікага княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2008. — № 2. — С. 59 — 68.
  • Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураванага дынастычнага дойлідства Вялікага княства Літоўскага / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2005. — № 12 (). — . — С.
  • Гісторыя будаўнічай тэхнікі Беларусі XI—XVIII стст. / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 4 (). — . — С.
  • Гісторыя вывучэння беларускага культавага дойлідства XIV—XVI стст. / А. Н. Кушнярэвіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1990. — № 2. — С. 73 — 80.
  • Гісторыя вывучэння культавага дойлідства Беларусі XI—XIV стст. ленінградскімі археолагамі / Аляксандр Кушнярэвіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2008. — Вып. 24. — С. 236—241.
  • Гнезнаўскі касцёл / У. Пярвышын, А. Кушнярэвіч, Л. Баркун // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1989. — № 2. — С. 25 — 27.
  • Готыка ў Ашмянах / Аляксандр Кушнярэвіч, Антон Францішак Брыль // Беларускі гістарычны часопіс. — 2010. — № 10 (135). — Кастрычнік. — С. 24 — 25.
  • Замкі тыпу кастэль Вялікага княства Літоўскага ў еўрапейскім архітэктурным кантэксце / Аляксандр Кушнярэвіч, Мікалай Волкаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 2 (139). — Люты. — С. 13 — 21.

Кушнярэвіч А., Маскалёў У. Цікавыя знаходкі з Гальшан / А. Кушнярэвіч, У. Маскалёў // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 55.

  • Да гісторыі культавага дойлідства Беларусі XIII ст. / А. М. Кушнярэвіч // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя грамадскіх навук. — 1991. — № 2. — С. 100—105.
  • Дамініканскі кляштар у Навагрудку / С. Ф. Адамовіч, А. М. Кушнярэвіч // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя грамадскіх навук. — 1991. — № 4. — С. 78 — 83.
  • Да праблемы датыроўкі і функцыянальнага прызначэння кафедральнага сабора Станіслава ў Вільні / Аляксандр Кушнярэвіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 22. — С. 217—219.
  • Да праблемы ўплываў нямецкай готыкі на архітэкіуру Беларусі і Літвы / А. Кушнярэвіч // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац / Нав. рэд.: Г. Штыхаў, Г. Галенчанка. — Баранавічы: РУПП "Баранавіцкая ўзбуйненная друкарня, 2002. — 421 с. — С. . — ISBN 985-6676-13-4.
  • Згадкі пра мінулае лета / І. Чарняўскі, А. Трусаў, А. Кушнярэвіч // Літаратура і мастацтва. — 1986. — № . — 20 чэрвеня. — С. 14, 15.
  • З культавага дойлідства XIV—XVI стст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1986. — № 2. — С. 20 — 22.
  • Зноў помнік готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 1. — С. 19 — 21: іл.
  • Зноў пра помнік готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 1. — С. 19 — 21.
  • Ідэя дзяржаўнасці ў горадабудаўніцтве і архітэктуры сталіцы Полацкага княства // Актуальныя праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці: да 90-годдзя ўтварэння БССР: матэрыялы рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 27 лютага 2009 г.: У 2 ч. / [Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт; Рэдкал.: А. І. Андарала і інш.]. Ч. 1: Гісторыя беларускай дзяржаўнаўці ад старажытнасці да 1918 г. — Мн.: БДПУ, 2009. — 243, [1] с. — С. 6 — 9. — ISBN 978-985-501-709-8.
  • Кляштар бернардзінцаў у Іўі // Архитектура и строительство Белоруссии. — 1991. — № 3. — С. 45.
  • Ля сцен старога Крэва // Беларусь. — 1986. — № 3. — С. 19: іл.
  • Манастыры Віцебска і Оршы / А. М. Кушнярэвіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1993. — № 1. — С. 156—159.
  • Міфічны пратэстанцкі архітэктурна-будаўнічы вандалізм помнікаў беларускай готыкі / А. М. Кушнярэвіч // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: Зборнік навуковых артыкулаў: У 2 ч. / Мін-ва адукацыі РБ, УА «Гродненскі дзярж. ўн-т імя Янкі Купалы»; Рэдкал.: Э. С. Ярмусік, С. В. Марозава, С. У. Сілава. Ч. 2. — Гродна: ГрДУ імя Я.Купалы, 2009. — 349 с. — С. 183—187. — ISBN 978-985-515-250-8.
  • Міхайлаўскі касцёл у Гнёзне // Мастацтва Беларусі. — 1987. — № 4. — С. 47 — 48: іл.
  • Мураванае культавае дойлідства Беларусі XI ст. / Алесь Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1 (17). — Студзень — Люты — Сакавік. — С. 60 — 74.
  • Першая фундаментальная праца па археалогіі Беларусі / Вольга Ліпніцкая, Валянцін Рабцэвіч, Якаў Рыер, Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2002. — № 6 (). — . — С.
  • Полацкае дойлідства XII ст. ва ўсходнеславянскім архітэктурным кантэксце / А. М. Кушнярэвіч // Весці акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1996. — № 4. — С. 49 — 57.
  • Помнік ваеннага дойлідства // Голас Радзімы. — 1983. — № . — 7 ліпеня. — С. 8.
  • Праваслаўныя храмы Вільні // Культура. — 1993. — № 14. — 13 красавіка. — С. 5.
  • Пра помнік готыкі // Новае жыццё. — 1998. — № . — 17 мая. — С.
  • Раманскія ўплывы ў мастацтве Беларусі / А. Кушнярэвіч // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 7. — С. 23 — 26.
  • Храмы — кастэлі Вялікага княства Літоўскага / Аляксандр Кушнярэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2010. — № 2 (127). — Люты. — С. 26 — 37.
  • Храмы — крэпасці // Настаўніцкая газета. — 1990. — № . — 28 сакавіка. — С.
  • Церковь в д. Мурованка: архитектурно-археологическое исследование // Строительство и архитектура Белоруссии. — 1987. — № 1. — С. 30 — 31: ил.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]