Алег Рыгоравіч Трафімчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Трафімчук)
Jump to navigation Jump to search
Алег Рыгоравіч Трафімчук
Дата нараджэння 16 студзеня 1941(1941-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1984(1984-05-18) (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Алег Рыгоравіч Трафімчу́к (16 студзеня 1941, Мінск — 18 мая 1984, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года галоўны архітэктар г. Маладзечна, з 1971 года намеснікам начальнікам, з 1973 года начальнікам (галоўным архітэктарам вобласці) ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінскага аблвыканкама[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1963 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудовы 3 мікрараёнаў і праспекта Леніна ў Маладзечне (1969—1973), цэнтраў гарадоў Капыль (1972) і Жодзіна (19741975), мікрараёна па вул. Перамогі ў г. Клецк (1972), генпланы г.п. Мядзел (1973), г. Вілейка (1977), вёсак Крупіца калгаса «Новы побыт» Мінскага (1979), Слабада Смалявіцкага (1980) раёнаў (усе ў сааўтарстве)[1].

У вобласці манументальнага мастацтва: Манумент у гонар маці-патрыёткі ў г. Жодзіна (1974, Дзяржаўная прэмія СССР, 1977), помнікі М. Горкаму ў Мінску (1981), Г. А. Нікандравай ў г. Дуброўна (1980), мемарыяльны комплекс у гонар Ветрынскіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава ў в. Гомель Полацкага раёна (1977)[1].

Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУ «Тэхналогія будаўнічай вытворчасці» (Мінск, 1977)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1975, 1980), бронзавым і залатым медалямі ВДНГ СССР (1975, 1978)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Трофимчук Олег Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]