Баброўка (прыток Заходняй Бярэзіны)
Выгляд
| Баброўка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 6 км |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Крыўск |
| Вусце | Заходняя Бярэзіна |
| • Месцазнаходжанне | на паўднёвы захад ад вёскі Лістапады |
| • Каардынаты | 54°13′00″ пн. ш. 26°21′34″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
| Раёны | Смаргонскі раён, Валожынскі раён |
Бабро́ўка — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці і Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 6 км. Пачынаецца каля вёскі Крыўск Смаргонскага раёна, упадае ў Бярэзіну ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Лістапады Валожынскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.