Базыльянскія школы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Базыльянскія школы — навучальныя ўстановы ў XVII—першай палове XIX ст., якія ствараліся, утрымліваліся і кіраваліся манаскім ордэнам базыльянаў. Дзейнічалі на Беларусі, Украіне, у Літве, Латвіі і Польшчы. Папа Павел V 2 снежня 1615 зацвердзіў Базыльянскія школы і дазволіў весці ў іх навучанне свецкай моладзі. На Беларусі першыя школы ўзніклі да 1637 г. у Мінску, Навагрудку, мястэчку Баруны, Жыровічы, Чарэя і інш.

У Базыльянскіх школах вучылася моладзь розных веравызнанняў. Настаўнікаў для школ рыхтавалі ў езуіцкіх калегіумах, Віленскай акадэміі (універсітэце), замежных універсітэтах. Выкладаліся: грэчаская, лацінская, царкоўнаславянская, польская, руская, нямецкая, французская мовы, метафізіка, рыторыка, логіка, паэтыка, права, асновы хрысціянскага веравучэння і абраднасці, гісторыя агульная і Рэчы Паспалітай, з XIX ст. — гісторыя Расійскай імперыі(руск.) бел., фізічная і палітычная геаграфія, арыфметыка, алгебра, геаметрыя, фізіка, астраномія, заалогія. У 18201830-я г. базыльянскія школы зачынены ўрадам Расійскай імперыі або пераўтвораны ў семінарыі і духоўныя праваслаўныя школы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Самусік А.Ф. Базыльянскі ордэн у сістэме асветы Беларусі (XVIІ – першая трэць ХІХ ст.) // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа : зб. нав. арт. удзельнікаў міжн. нав.-тэар. канф., Гродна, 20 крас. 2007 г. / Мін. Ад. РБ, Гр. дзярж. ун-т, Ін-т гіст. НАН Беларусі ; рэдкал. : С.В. Марозава [і інш.]. Гродна, 2008. С. 204-208.
  • Самусік А.Ф. Вучэбна-метадычныя выданні Віленскай базыльянскай друкарні ў 1760-х – пачатку 1770-х гг. // Матэрыялы ХІV міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прымеркаваных да 400-годдзя першага “Буквара”, Мінск, 26-27 красавіка 2018 г. : / Нац. б-ка Беларусі ; склад. : Т.А. Сапега [і інш.]. Мінск, 2018. С. 41-45.