Бальценіцкі парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бальценіцкі парк
Асноўная інфармацыя
ТыпПейзажны 
Размяшчэнне
54°12′18″ пн. ш. 25°18′16″ у. д.HGЯO
Бальценіцкі парк (Гродзенская вобласць)
Бальценіцкі парк
Бальценіцкі парк
Map

Бальценіцкі парк — помнік садова-паркавага мастацтва на Беларусі. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Больцінікі (Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці). Закладзены ў 2-й палове XVIII — пачатку XIX ст.

Плошча каля 10 га. Займае амаль квадратны ў плане ўзгорысты ўчастак, які абмежаваны з поўначы полем, з захаду і ўсходу пасадкамі дрэў, з поўдня старой ліпавай алеяй. У паўночна-ўсходняй частцы парку на самым высокім месцы сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы ў стылі неаготыкі. Адсюль адкрываецца маляўнічы краявід.

Сядзібны дом

Парк пейзажнага тыпу. Яго кампазіцыю фарміруюць асобныя групы дрэў і кустоў, адкрытая прастора паляны, суцэльныя пасадкі. Заходні схіл ад дома да паляны, выцягнутай уздоўж даліны, аформлены дзвюма штучнымі тэрасамі. Вялікае значэнне ў фарміраванні ландшафту курцін маюць экзоты, якіх у парку больш за 60 відаў і форм. Сярод іх унікальныя на Беларусі клён вастралісты далоненадрэзаны (Acer platanoides), вольха шэрая лопасцевая (Alnus incana), аксаміт амурскі (Phellodendron amurense), явар (Acer pseudoplatanus) і яго пурпуровалістая форма, клёны палявы (Acer campestre), прырэчны (Acer ginnala), татарскі (Acer tataricum), серабрысты (Acer saccharinum), ясенялісты (Acer negundo), піхта белая (Abies alba), елкі канадская (Picea canadensis), Энгельмана (Picea engelmannii), калючая блакітная (Picea pungens), хвоя веймутава (Pinus strobus), лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), туя заходняя (Thuja occidentalis) і шмат дэкаратыўных кустоў.

Гісторыя парку звязана з імем Адама Міцкевіча, які гасціў у тутэйшым маёнтку па запрашэнню Марылі Верашчакі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.— 371 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]