Піхта белая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Піхта белая
Abies alba Schleus Berg b Suhl ThW Th Dreger.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Abies alba Mill., 1768

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   506607
NCBI   45372
GRIN   t:629
IPNI   261448-1
TPL   kew-2609691

Піхта белая (Ábies álba) — від вечназялёных дрэў роду піхта (Abies) сямейства Хваёвыя (Pinaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Abies alba - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-001.jpg
Abies alba MHNT.BOT.2007.40.127.jpg
Шышка і насенне

Вечназялёнае стройнае дрэва да 30-65 м вышынёй, з прамым ствалом дыяметрам да 2 метраў.

Крона вострапірамідальная ў маладосці, авальна-завостраная ў сярэднім узросце і прытупленая зверху, гнездападобная, у старасці. Галіны сабраныя ў гарызантальныя кальчакі. Бакавыя галіны гарызантальна распасцёртыя або злёгку прыўзняты ўверх. Кара серабрыста-шэрая, гладкая, на старых дрэвах лускаватая.

Хвоя ігольчастая, бліскучая, маршчыністая, на канцах вышчэрбленая або двухгаловая, даўжынёй 2-3 см, шырынёй 2-3 мм. На галінах размешчаная грэбенепадобна і сабраная ў шэрагі ў адной плоскасці. Зверху цёмна-зялёная, бліскучая, з шызым адлівам, знізу — з двума выразнымі белымі палосамі вусцеек, дзякуючы чаму гэты від і атрымаў назву «белая».

Расліна аднадомная, раздзельнаполая.

Маладыя пладовыя шышкі прамастаячыя, маладыя — зеленкаватыя, спелыя — цёмна-карычневыя, авальна — цыліндрычнай формы, даўжынёй 10-16 см, у дыяметры 3-4 см. У адрозненне ад елі накіраваны не ўніз, а ўверх. Шышкі спеюць і рассыпаюцца ў першую восень.

Насенне буйное, даўжынёй да 1 см.

Каранёвая сістэма глыбокая, маецца стрыжневы корань і некалькі моцных бакавых[1].

Дажывае да 300—400 гадоў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Abies a minskJPG.jpg

Барэальны рэліктавы від, арэал якога ахоплівае Атлантычную і Сярэднюю Еўропу, Карпаты, Міжземнамор'е. Расце ў гарах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, рэгіёнах з марскім кліматам і блізскіх па прыродных умовах тэрыторыях.

Адна з асноўных у Украіне горных лесаўтваральных парод, зрэдку сустракаецца і на раўніне, утварае чыстыя і змешаныя насаджэнні з букам і іншымі лісцянымі пародамі.

Распаўсюджаная ў Карпатах, зрэдку на раўніне ў паўднёва-заходніх раёнах у выглядзе астраўных пасадак. Займае каля 1,4 % дзяржаўнага ляснога фонду Украіны. Раёны нарыхтовак — Львоўская, Івана-Франкоўская, Чарнавіцкая, Закарпацкая вобласці. Запасы сыравіны нязначныя.

Шырока культывуецца паўсюль як дэкаратыўная паркавая расліна.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Для паспяховага вырастання піхта белая патрабуе ўрадлівых, досыць вільготных глеб. Забалочвання не выносіць. Дрэнна пераносіць сухасць паветра і глебы. Абмярзае пры паніжэннях тэмпературы ніжэй −25 °C. Ценевынослівая, адчувальная да забруджвання паветра дымам і газамі.

У дэкаратыўным стаўленні саступае Abies nordmanniana і піхта сібірская (Abies sibirica), бо мае больш друзлае ахваенне і даволі ствол, які даволі рана агаляецца знізу.

Раёны выкарыстання: поўдзень Прыбалтыкі, захад Украіны, паўднёвы захад Беларусі. Ва ўмовах Масквы і Санкт-Пецярбурга рэгулярна абмярзае[1].

У якасці прышчэпы выкарыстоўваецца для размнажэння дэкаратыўных сартоў розных відаў піхтаў, што ва ўмовах сярэдняй паласы Расіі часта прыводзіць да вымярзання прышчэпы.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Смаланосная, эфіраалейная, драўняная, лекавая, вітамінная, меданосная, таніданосная і дэкаратыўнае расліна. З дрэў піхты белай здабываюць вельмі каштоўную жывіцу. Смаляныя хады ёсць у кары. Пры патаўшчэннях ствала смаляныя хады руйнуюцца, утвараюцца ёмішчы жывіцы, якія маюць выгляд патаўшчэнняў і называюцца вужлакамі. У кожным з іх утрымліваецца некалькі грамаў жывіцы. Кара старых дрэў у ніжняй часткі не мае вужлакоў, таму што з узростам яна таўсцее, рэпаецца і губляе пругкасць. Для стымуляцыі ўтварэння вужлакоў па паверхні ствала б'юць драўляным малатком, у выніку чаго на месцы ўдару ўзнікаюць вужлакі значных памераў.

Піхта дае шмат пылка, клею, а ў канцы лета інтэнсіўна вылучае медзвяную расу(руск.) бел., з якой пчолы вырабляюць шкодны для іх падзевы мёд(руск.) бел..

Abies alba Orjen.jpg

Агульны выгляд

Abies alba 0107.jpg

Ігліца

Abies alba 3.jpg

Дзве белыя палоскі на ігліцы

Прамысловае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Жывіца піхты белай утрымлівае каля 34 % эфірнага алею, смолы, невялікую колькасць бурштынавай кіслаты. 3 яе жывіцы вырабляюць піхтавы бальзам, які мае тыя ж фізічныя ўласцівасці, як і канадскі. Піхтавы бальзам шырока выкарыстоўваюць у аптычнай прамысловасці для склейвання лінзаў, а таксама пры вырабе мікрапрэпаратаў (паказчык праламлення бальзаму блізкі да паказчыка праламлення шкла).

Драўніна белая, зрэдку з жаўтлявым адценнем, бліскучая, лёгкая, мяккая, пругкая, нетрывалая, лёгка колецца. Выкарыстоўваецца для вырабу сталярных вырабаў, музычных інструментаў, тары (кадкі(руск.) бел. і скрыні(укр.) бел.), гонту(руск.) бел., а ў некаторых мясцовасцях нават у будаўніцтве.

Каштоўнымі якасцямі драўніны вялікая даўжыня трахеіды і нязначная смалістасць, што дае магчымасць выкарыстоўваць яе ў папярова-цэлюлознай прамысловасці. Драўніна піхты змяшчае каля 60 % цэлюлозы, смалы ў ёй у 22,5 разоў менш, чым у драўніне елі. Прамысловы выхад цэлюлозы з драўніны піхты роўны 37 %.

З ігліцы, галінак і шышак піхты атрымліваюць каштоўны эфірны алей. Выхад алею з ігліцы 1,3-2,3 %, а з маладых галінак 0,61,1 %. Галоўная складовая частка эфірнага алею — барнілацэтат (30-40 %), які з'яўляецца сыравінай для сінтэзу медыцынскай камфоры, што па сваім дзеянні на арганізм раўнацэнная той, якая здабываецца з камфоравага дрэва (Cinnamomum camphora).

Піхтавы эфірны алей выкарыстоўваюць у парфумернай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці, з яго вырабляюць тэхнічную камфару, якую выкарыстоўваюць пры вытворчасці цэлулоіду. 3 ігліцы піхты вырабляюць таксама канцэнтрат супрацьцынготнага вітаміну C.

Медыцынскае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

З ігліцы атрымліваюць эфірны піхтавы алей(руск.) бел., які выкарыстоўваецца ў медыцынскіх мэтах.

У навуковай медыцыне ўжываюць эфірны алей і жывіцу піхты. Эфірны алей піхты ўжываюць часам для удыхання пры захворваннях дыхальных шляхоў, а таксама для ўцірання пры рэўматызме. У народнай медыцыне маладыя хваінкі і пупышкі піхты выкарыстоўваюць супраць цынгі, для лячэння рэўматызму, а таксама як мачагонны сродак.

Дэкаратыўнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Як дэкаратыўная расліна рэкамендуецца для адзіночных і групавых пасадак у парках і лесапарках удалечыні ад прамысловых аб'ектаў, паколькі яна не вытрымлівае газаў. Піхта белая маё дэкаратыўныя формы; пірамідальную, калонападобную, ніцую, пярэстую і залацістую. Было першым дрэвам, якое выкарыстоўвалася ў якасці каляднай елкі. Да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца, у прыватнасці на захадзе Украіны, для ўпрыгожвання памяшканняў падчас навагодніх і калядных святаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Колесников А.И. Декоративная дендрология — 2-е, исправ. и доп.. — М.: Лесная промышленность, 1974. — 704 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 


Шаблон:Піхта