Баляслаў Цітавіч Тамашэвіч
| Баляслаў Цітавіч Тамашэвіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1863[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | не раней за 1918 |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | графіка, партрэт, пейзаж і жанравы жывапіс |
| Вучоба | |
Баляслаў Цітавіч Тамашэ́віч[2] (2 кастрычніка 1863[1], Калупэ[1] — не раней за 1918) — мастак, графік, акварэліст.
Нарадзіўся ў вёсцы Колунь[2] Дынабургскага павета (сучасны Калупэ ў Латвіі[3]). У 1886 годзе скончыў Імператарскую Акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Колькі часу працаваў у Старой Русе, потым вярнуўся на радзіму[3]. У складзе археалагічнай камісіі падарожнічаў па сучасных Беларусі і Украіне, пабываў у Ашмянах, Гальшанах, Віцебску, Кіеве. Рабіў замалёўкі народнага побыту і адзення, мясцовай архітэктуры, даваў урокі малявання. У 1896 годзе пабываў у Крэве і зрабіў замалёўкі Крэўскага замка і мястэчка[3]. Пісаў Баляслаў Тамашэвіч і пейзажы, партрэты, бытавыя кампазіцыі. Творы мастака публікавалі ў часопісах «Ніва», «Kraj», «Tygodnik Wileński» і альманаху «Z okolić Dźwiny»[2].

Сярод твораў Баляслава Тамашэвіча: «Паляванне на качак», «На канікулах», «Сустрэча», «Беларуска ў нацыянальным касцюме», «Калі ўціхла бура», «Дом Сыракомлі ў Залуччы», «Касцёл у Гальшанах» і іншыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Белорусские и зарубежные источники о жизни и творчестве Болеслава Томашевича Праверана 4 мая 2024.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в Шкирандо 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дробаў Л. Н. Тамашэ́віч Баляслаў Цітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 412. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 324. — 703 с. — 10 000 экз.
- Шкирандо Ф. И. Белорусские и зарубежные источники о жизни и творчестве Болеслава Томашевича // Искусство и культура. — 2020. — № 1. — С. 11-15.
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Акварэлісты Расійскай імперыі
- Мастакі-партрэтысты Расійскай імперыі
- Графікі Расійскай імперыі
- Графікі XIX стагоддзя
- Мастакі-пейзажысты
- Нарадзіліся ў Дзвінскім павеце
- Памерлі ў XX стагоддзі