Альфа-Банк
| Альфа-Банк | |
|---|---|
| | |
| Тып | бізнес і банк |
| Заснаванне | 1999 |
| Ранейшыя назвы | ЗАТ «Міжгандальбанк» |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Беларусь |
| Адрас | |
| Ключавыя постаці |
Ігар Кацібнікаў (старшыня праўлення) Рафал Юшчак (кіруючы дырэктар) |
| Галіна | фінансавыя паслугі[d] і банкаўская справа[d] |
| Уласны капітал |
|
| Абавязацельствы | 3 745 924 000 Br[1] |
| Чысты прыбытак |
|
| Актывы |
|
| Матчына кампанія | Кансорцыум «Альфа-Груп» |
| Сайт | http://www.alfa-bank.by |
Закрытае акцыянернае таварыства «Альфа-Банк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.
Універсальны банк, які аказвае паслугі юрыдычным асобам з арыентацыяй на буйны карпаратыўны сектар і гандлёвае фінансаванне, актыўна працуе на рынку каштоўных папер і ў якасці інвестыцыйнага банка. У рознічным сегменце банк развівае карткавы бізнес з выкарыстаннем пластыкавых картак сістэм Visa, MasterCard і Белкарт, ажыццяўляе спажывецкае крэдытаванне, прыцягвае ўклады насельніцтва, працуе з грашовымі пераводами.
Акцыянеры
[правіць | правіць зыходнік]Зараз кансорцыуму «Альфа-Груп» належыць больш за 98% акцый ЗАТ «Альфа-Банк».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]ЗАТ «Альфа-Банк» (Беларусь) створана ў 1999 годзе (да лістапада 2008 года — ЗАТ «Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый» (ЗАТ «Міжгандальбанк»)). У ліпені 2008 года Кансорцыум «Альфа-Груп» набыў больш за 88 % дадзенага банка.
18 снежня 2012 года Кансорцыум «Альфа-Груп» завяршыў здзелку па набыцці акцый ЗАТ "АКБ «Белросбанк»[2], які працаваў на беларускім банкаўскім рынку з 2003 года, быў даччыным банкам ААТ АКБ «Росбанк» (Масква) (99,99 % акцый). Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2013 зарэгістраваныя змены ў Статуце ЗАТ «АКБ „Белросбанк“, звязаныя са змяненнем назвы на ЗАТ „Альфа-Банк Фінанс“.
21 чэрвеня 2018 года акцыянеры ЗАТ „Альфа-Банк“ завяршылі здзелку па куплі 100 % акцый у статутным фондзе ААТ „Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя“ Хоўм Крэдыт» у міжнароднай групы Home Credit[3].
У снежні 2021 г. Альфа-Банк набыў 99,98 % акцый ААТ «Франсабанк»[4].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны спіс Канады[5]. З кастрычніка 2024 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі[6].
23 кастрычніка 2025 года быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г https://www.alfabank.by/about/reporting/
- ↑ Информация о банке Альфа-Банк ЗАО (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2017. Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Альфа-Банк завершил сделку по покупке «Хоум Кредит»(недаступная спасылка)
- ↑ Франсабанка больш не будзе, яго набыў Альфа-Банк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2021. Праверана 30 снежня 2021.
- ↑ Канада ввела санкции против белорусских банков и предприятий (руск.). Інтэрфакс (22 лістапада 2022). Праверана 17 красавіка 2023.
- ↑ Великобритания ввела санкции против белорусского «Альфа Банка». Что это значит для клиентов? (руск.). Onliner.by.
- ↑ ЕС принял новый пакет санкций: в списке есть белорусские банки и компании. Смотрим, какие