Барыс Бокша
Jump to navigation
Jump to search
Барыс Бокша | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1960 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Жанр | пейзаж |
Вучоба |
Бары́с Бо́кша (нар. 20 верасня 1960, Шарашова, БССР) — беларускі графік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў г.п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У дванаццацігадовым узросце пераехаў з сям'ёй у Пружаны. Скончыўшы Пружанскую сярэднюю школу № 2, паступіў у Гродзенскі медінстытут. З 1993 жыве і працуе ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўны матыў творчасці — беларускі пейзаж. Асаблівае месца займаюць творы з выявамі славутасцей Пружаншчыны: палацыка, Ружанскага палаца, капліцы Святога Казіміра, чахецкай сядзібы[1].
Першая персанальная выстаўка адбылася ў 2006 годзе ў мінскім Палацы мастацтваў. У 2008 годзе прайшла першая выстаўка на радзіме, у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Таксама выстаўляўся за мяжой, у Браціславе, Будапешце[2] і Берліне[3].
Зноскі
- ↑ Графіка Барыса Бокшы. Пружанскі палацык. Праверана 21 ліпеня 2011.
- ↑ May.by 2010 — Майскія сустрэчы с Беларуссю. Падзеі. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы. Праверана 21 ліпеня 2011.
- ↑ Графика из Беларуси в г.Берлине (руск.) . Новости. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. Праверана 21 ліпеня 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Зялевіч А. Віртуальная выстаўка Барыса Бокшы на TUT.BY