Барыс Васілевіч Ерафееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Васілевіч Ерафееў
Дата нараджэння 10 мая 1909(1909-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1995(1995-11-24) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Ксенафонтавіч Сяменчанка[d]
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Барыс Васілевіч Ерафе́еў[1] (руск.: Борис Васильевич Ерофеев; 10 мая 190924 лістапада 1995) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1940), прафесар (1941), акадэмік Акадэміі навук БССР (1947), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Пендзелка (зараз у Кузнецкім раёне Пензенскай вобласці Расіі). Скончыў сярэднюю школу ў Кузнецку[2]. У 1930 годзе скончыў хімічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта[2] Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1931—1935 гадах на пасадах навуковага супрацоўніка, кіраўніка групы ў Дзяржаўным інстытуце азоту ў Маскве і адначасова ў 1933—1936 гадах выкладаў у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце[3].

З 1939 года Б. В. Ерафееў у Акадэміі навук БССР. У 1939—1941 гадах на пасадзе дырэктара Інстытута хіміі. У 1942—1950 гадах загадчык лабараторыі, намеснік начальніка Усесаюзнага інстытута авіяцыйных матэрыялаў і адначасова ў 1944—1948 гадах дырэктар Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. У 1952—1958 гадах зноў на пасадзе дырэктара Інстытута хіміі, у 1959—1965 гадах — Інстытута фізіка-арганічнай хіміі. З 1950 года член Прэзідыума Акадэміі навук БССР, у 1953—1956 гадах — віцэ-прэзідэнт. Адначасова ў 1951—1965 загадваў лабараторыяй у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1973—1976 гадах працаваў у Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1976—1987 гадах загадчык лабараторыі ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі, а з 1987 года дарадца яго дырэкцыі.

Памёр 24 лістапада 1995 года.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні Б. В. Ерафеева ў галіне хімічнай кінетыкі і каталізу, тапахіміі, аўтаакіслення арганічных злучэнняў, фізічнай хіміі палімераў. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 87 вынаходстваў[3].

Сярод апублікаванага:

  • Переходные металлы и их каталитические свойства. — М., 1966.,
  • Сопряженное с автоокислением декарбоксилирование карбоновых кислот. — Мн., 1970 (разам з М. І. Міцкевічам).
  • Кинетика гомогенного катализа. — Мн., 1976. (у сааўтарстве).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1959 гадах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ерафееў Барыс Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 303. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]