Барыс Сяргеевіч Гарбачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Сяргеевіч Гарбачоў
Дата нараджэння 19 (31) жніўня 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 1937(1937-07-03) (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў РСЧА
Гады службы Сцяг Расіі ... — 1917
Сцяг СССР 19181937
Званне
Камкор
Камкор
Камандаваў Уральская ваенная акруга[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1921 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1921 Ордэн Чырвонага Сцяга  — 1922

Барыс Сяргеевіч Гарбачоў (18921937) — савецкі ваенны дзеяч, герой Грамадзянскай вайны, камкор (1935)[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 жніўня (19 жніўня па новым стылі) 1892 года. Сын селяніна. У арміі з 1913 года[2]. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, старэйшы ўнтэр-афіцэр.

У лютым 1917 уступіў у РСДРП(б)[2]. У маі 1917 па спіску бальшавікоў абраны ў Мінскі Савет[2]. У 1918 уступіў у РСЧА. Удзельнічаў у баях з польскімі легіянерамі генерала Ю. Р. Доўбар-Мусніцкага і германскімі войскамі[2].

З мая 1918 года — камандзір Асобага чыгуначнага кавалерыйскага палка, на чале якога праводзіў карныя аперацыі ў Смаленскай губерні[2]. Затым ваяваў на Поўдні Расіі. З восені 1919 года — камандзір 35-га кавалерыйскага палка. З ліпеня 1920 года камандзір 3-й брыгады 4-й кавалерыйскай дывізіі[2].

Адукацыю атрымаў у Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе (1926)[2].

З 1926 года камандзір брыгады, дывізіі, начальнік і ваенкам Аб’яднанай ваеннай школы імя УЦВК[2].

Са снежня 1933 года — памочнік, праз год, са снежня 1934 года намеснік камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі.

Арыштаваны 3 мая 1937 года на пасадзе камандуючага войскамі Забайкальскай  (руск.), Уральскай ваеннай акругі  (руск.)[2]. Член Ваеннага савета пры Наркамаце абароны СССР. Абіраўся членам УЦВК і ЦВК СССР[2].

3 ліпеня 1937 года быў прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да смяротнага пакарання і ў той жа дзень расстраляны. 14 сакавіка 1956 года рэабілітаваны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалер трох ордэнаў Чырвонага Сцяга (два ў 1921 і адзін у 1922).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар успамінаў «В борьбе за Советскую Белоруссию» (часопіс «Бальшавік Беларусі», 1935, № 10-11)[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Загад ад 20 лістапада 1935 года.
  2. а б в г д е ё ж з і к л Горбачёв Борис Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]