Перайсці да зместу

Белае (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Белае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247973
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216848006
Белае на карце Беларусі ±
Белае (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Белае (Жыткавіцкі раён)
Белае (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Белае (Жыткавіцкі раён)

Бе́лае[1] (трансліт.: Bielaje, руск.: Белое) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.

Вакол лес. На поўдні і ўсходзе батанічны заказнік рэспубліканскага значэння.

Каля вёскі знаходзіцца возера Белае.

У 22 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 251 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец - Калінкавічы. Драўляныя сялянскія сядзібы ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года сяліба Белае Возера. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 4 жыхароў. 6 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе рыбгаса "Белае" (цэнтр - пасёлак Азёрны).

  • 2004 год - 9 гаспадарак, 16 жыхароў.
  • 1897 год - 63 жыхара (паводле перапісу).
  • 1917 год - 94 жыхара.
  • 1925 год - 19 двароў.
  • 1940 год - 32 двары, 184 жыхара.
  • 1959 год - у вёсцы 49, у пасёлку рыбнай гаспадаркі 175 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год - 9 гаспадарак, 16 жыхароў.

Вядомыя выхадцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0