Перайсці да зместу

Гулевічы (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гулевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 90 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247973
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216848016
Гулевічы на карце Беларусі ±
Гулевічы (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Гулевічы (Жыткавіцкі раён)
Гулевічы (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Гулевічы (Жыткавіцкі раён)

Гуле́вічы[1] (трансліт.: Hulievičy, руск.: Гулевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.

У 25 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 245 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы.

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. Паводле інвентара 1813 года фальварак. У 1850 годзе ў маёнтку Ленін, валоданне князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Ленінскага царкоўнага прыходу. У 1908 годзе ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).

  • 2004 год — 81 гаспадарка, 185 жыхароў.
  • 1850 год — 21 двор.
  • 1897 год — 17 двароў, 237 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 39 двароў, 287 жыхароў.
  • 1925 год — 50 двароў.
  • 1940 год — 65 двароў, 395 жыхароў.
  • 1959 год — 476 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 81 гаспадарка, 185 жыхароў.

Вядомыя выхадцы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ф. І. Лісовіч — камісар, затым камандзір партызанскай брыгады імя С. М. Кірава ў Пінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0