Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў | |
---|---|
Абрэвіятура | БТПР |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | Мінск, вул. Калініна, д. 16 |
Юрыдычны статус | Грамадскае аб’яднанне |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Ігар Шуневіч |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 15 мая 1921[1] |
Колькасць супрацоўнікаў | |
Колькасць членаў | 70 000[2] |
Член у | 75 000 чал. |
rgooboor.by |
Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў — грамадскае аб’яднанне Беларусі, заснаванае ў 1921 годзе[4]. Да 18 ліпеня 1955 года мела назву Саюз паляўнічых Беларусі. З 17 ліпеня 2006 года падпарадкоўваецца ўраду[5]. Бярэ ўдзел у Міжнароднай канфедэрацыі рыбацкага спорту[6]. На на долю таварыства прыпадае каля 11 мільёнаў гектараў ці 65 % плошчы ўсіх паляўнічых угоддзяў краіны. Зараз у склад таварыства ўваходзяць 6 абласных і 107 раённых арганізацыйных структур, на якіх працуе каля 600 чалавек[7]. У красавіку 2021 года на пасаду старшыні таварыства быў абраны Ігар Шуневіч[8].
Па стане на 1 студзеня 2020 года ў шэрагах таварыства знаходзіцца амаль 75 тысяч чальцоў, з іх паляўнічых — каля 40 тысяч[7].
Задачы[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Статуту задачамі таварыства з’яўлюецца:
- вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак;
- ладжанне гаспадарак у арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзях дзеля стварэння сябрам таварыства ўмоваў для палявання і рыбалоўства;
- навучанне грамадзян правілам палявання і рыбалоўства;
- спрыянне ўраду ў ажыццяўленні міжнародных прыродаахоўных пагадненняў;
- ладжанне паляўнічай сабакагадоўлі.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Паводле Статуту таварыства ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:
- правядзенне спаборніцтваў па стральбе, кіналогіі і рыбалоўству, семінараў па падрыхтоўцы адпаведных суддзяў і трэнераў, стварэнне зборных стралкова-паляўнічых, рыбалоўных і кіналагічных дружынаў;
- падтрыманне кармавых, гнездавых і ахоўных умоваў для дзікіх жывёл, зарыбленне арандаваных рыбалоўных угоддзяў;
- ладжанне палявання і рыбалоўства ў арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзях;
- папярэджанне захворванняў дзікіх жывёл, ахова арандаваных паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў ад браканьераў;
- падрыхтоўка грамадзян да здачы экзамена для атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання;
- здабыча, закуп і продаж пушніны, мяса дзікіх жывёл, паляўнічых трафеяў, рыбы, лекавых раслін, грыбоў, ягад і паляўніча-рыбалоўнага рыштунку;
- будаванне стрэльбішч, стралковых стэндаў, вальераў і штучных нор;
- стварэнне музеяў і майстэрняў паляўніча-рыбалоўнага, кіналагічнага рыштунку і адпаведных сувеніраў, як і крамаў і кіёскаў для адпаведнага гандлю;
- стварэнне зверагадоўчых, трусагадоўчых і птушкагадоўчых ферм, гадавальнікаў дзікіх жывёл і паляўнічых сабак, рыбагадавальнікаў ды інкубацыйных цэхаў;
- улік паляўнічых сабак і лоўчых птушак, правядзенне выстаў, вывадак, палявых выпрабаванняў і спаборніцтваў паляўнічых сабак;
- правядзенне экзаменаў інструктараў, трэнераў і суддзяў па паляўнічай сабакагадоўлі;
- правядзенне спаборніцтваў на найлепшага егера, найлепшы паляўнічы трафей, найлепшы паляўніча-рыбалоўны выраб, фотаздымак і кінафільм;
- выданне бюлетэняў, зборнікаў, брашур, буклетаў, плакатаў, улётак, як і выпуск кінафільмаў аб прыродаахове;
- забеспячэнне ўдзелу гульнявых дружын і суддзяў, гульцоў і трэнераў таварыства ў міжнародных спаборніцтвах;
- узнагароджанне за вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадарак ды прыродаахову;
- падарожніцкае прадпрымальніцтва;
- супраца з паляўніча-рыбалоўнымі таварыствамі іншых краін;
- прыцягненне грамадзян да палявання, рыбалоўства і падарожніцтва;
- правядзенне даследніцкіх нарадаў пра паляванне, рыбалоўства і падарожніцтва;
- заснаванне сродкаў масавай інфармацыі.
Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- З’езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Абірае старшыню па прапанове ўрада пры згодзе прэзідэнта.
- Савет. Абіраецца З’ездам. Збіраецца штогод. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 удзельнікаў. Вядзе зносіны з іншымі ўстановамі, ладзіць выкананне пастаноў З’езда.
- Управа. Абіраецца Саветам па прапанове старшыні. Склікаецца штоквартал. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 удзельнікаў. Вядзе рахункі і ажыццяўляе гаспадарчыя дамовы таварыства.
- Рэвізійная камісія. Абіраецца З’ездам. Збіраецца штогод. Назірае за выкарыстаннем грошай установамі таварыства[9].
Старшыні таварыства[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Андрэевіч Сяргееў (1956—1958)[10]
- Мікалай Іванавіч Насекайла (?—2003)
- Ігар Мікалаевіч Сураков (2003—2006)
- Іван Баляслававіч Каросцік (2006—2011)
- Юрый Іванавіч Шумскі (2011—2021)
- Ігар Анатолевіч Шуневіч (з 2021)
Зноскі
- ↑ а б в Звязда — 2021. — 25000 экз.
- ↑ а б Родная прырода — Выдавецкі дом «Звязда», Народная газета, Полымя, 2022. — вып. 6. — 48 с. — ISSN 1994-7828
- ↑ https://rgooboor.by/boor?type=1
- ↑ Дзмітрый Ісайчук, «Мінск-Навіны». Беларускіх паляўнічых — 63,5 тысячы : Газэта. — 29 сьнежня 2010. — № 255 (26862). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Аляксандр Лукашэнка. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 450(руск.), Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (12 мая 2009). Праверана 2 красавіка 2013.
- ↑ Юлія Ваніна. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў атрымала статус нацыянальнай фэдэрацыі , Беларускае тэлеграфнае агенцтва (2 сьнежня 2009). Праверана 2 красавіка 2013.
- ↑ а б Республиканское государственно-общественное объединение "Белорусское общество охотников и рыболовов", О нас . rgooboor.by.
- ↑ Шуневіч узначаліў Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў , Звязда (20 кастрычніка 2021). Праверана 21 кастрычніка 2021.
- ↑ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2006 г. № 1348(руск.) (16 сакавіка 2013). Праверана 2 красавіка 2013.
- ↑ Краткие биографии и послужные списки руководящих работников НКВД . old.memo.ru.