Беларуская асацыяцыя кёрлінга
Беларуская асацыяцыя кёрлінга | |
---|---|
Від спорту | кёрлінг |
Заснавана | 1997 |
Афіцыйны сайт | curlingbelarus.by |
Беларуская асацыяцыя кёрлінга з’яўляецца добраахвотным фізкультурна-спартыўным аб’яднаннем, створаным дзеля развіцця і папулярызацыі кёрлінга ў Рэспубліцы Беларусь. З 1997 года ўваходзіць у Еўрапейскую і Сусветную Федэрацыю кёрлінга.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1997 годзе ў Беларусі была створана асацыяцыя кёрлінга[1]. У верасні 1997 года датуецца першы ўдзел беларускай каманды «Грэмію» у міжнародным турніры «Zoetermeer Cup» у горадзе Зутэрмер, Галандыя. Каманда была мужчынская і складалася з чатырох чалавек: Юрый Качубей, Алег Мурзаўскі, Дзмітрый Навоша, Платонаў Ігар (скіп), Ігар Шчэрбаў.
Напачатку 2010 года ў асацыяцыі з’явілася ўласная трэнеравальная база — дарожкі ў спартовым комплексе «Мінск-Арэна». З 2012 года асацыяцыя кёрлінга ажыццяўляе набор моладзі ў групы навучання кёрлінгу.
Старшыні[правіць | правіць зыходнік]
- Юрый Качубей (з 1997)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- (руск.) Афіцыйны сайт