Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НЦЗПД
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Мінск, Маскоўскі раён, вул. Берсана, д. 1а
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта падрыхтоўка законапраектаў
Тып арганізацыі законатворчая
Кіраўнікі
Кіраўнік Вадзім Іпатаў
1-я намесніца Галіна Падразёнак
Намеснікі Уладзімір Жаўняк, Сяргей Сівец
Дата заснавання 23 красавіка 1992 (31 год таму)
Колішняя назва Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці (да 13 снежня 2007 г.), Беларускі інстытут дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства (да 1 лістапада 1997 г.)
Колькасць супрацоўнікаў 40 (2018 г.)
Матчыная арганізацыя Прэзідэнт Беларусі
center.gov.by

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная ўстанова Беларусі ў галіне падрыхтоўкі законапраектаў, заснаваная ў 1992 годзе.

Паводле 4-га пункта Палажэння аб НЦЗПД 2007 года, «цэнтр з’яўляецца юрыдычнай асобай, падпарадкаванай прэзідэнту Рэспублікі Беларусь»[1]. На 2018 год НЦЗПД Беларусі ўключаў:

  • 4 упраўленні — а) заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалагічных адносінах; б) заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці; в) канстытуцыйнага і міжнароднага права; г) сацыяльнага заканадаўства;
  • 2 аддзелы — а) арганізацыйнага і тэхнічнага забеспячэння, б) фінансава-эканамічны;
  • Інстытут прававых даследаванняў[2].

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле 7-га пункта Палажэння аб НЦЗПД 2007 года, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь мае паўнамоцтвы:

  • «запытваць і атрымліваць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і фізічных асоб дакументы, неабходныя для ажыццяўлення сваёй дзейнасці;
  • выкарыстоўваць дзяржаўныя (у тым ліку ўрадавыя) сродкі сувязі і камунікацыі;
  • заключаць у межах сваёй кампетэнцыі дагаворы з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі, а таксама з органамі і арганізацыямі замежных дзяржаў, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі;
  • фармаваць пры Цэнтры аналітычныя і іншыя групы для правядзення навуковых даследаванняў у галіне права і рэалізацыі іншых паўнамоцтваў»[3].

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле 6-га пункта Палажэння аб НЦЗПД 2007 года, задачамі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў з’яўляюцца:

  • «распрацоўка штогадовых планаў падрыхтоўкі законапраектаў, канцэпцыі праектаў законаў, унясенне іх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне (адабрэнне, узгадненне) прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй планаў падрыхтоўкі законапраектаў;
  • ажыццяўленне арганізацыйна-мэтадалагічнага забеспячэння падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, а таксама распрацоўка, абагульненне і ўкараненне перадавых тэхналогій падрыхтоўкі праектаў прававых актаў;
  • непасрэдная распрацоўка праектаў законаў, за выключэннем праектаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на іншыя дзяржаўныя органы (арганізацыі);
  • непасрэдная распрацоўка праектаў нарматыўных прававых актаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў, падрыхтоўка якіх ускладзена на цэнтр;
  • падрыхтоўка праектаў прававых актаў, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь і іншых міжнародна-прававых актаў на аснове заключаных дагавораў;
  • правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў законаў, якія ўносяцца ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, змяненняў і дапаўненняў, унесеных у законапраекты ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • распрацоўка прыярытэтных напрамкаў навукова-прававых даследаванняў, а таксама самастойнае правядзенне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне права, уключна з фундаментальнымі і дастасоўнымі даследаваннямі, эксперыментальнымі работамі, накіраванымі на павелічэнне аб’ёму ведаў у галіне права і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання гэтых ведаў, у тым ліку з мэтай забеспячэння нарматворчай дзейнасці;
  • правядзенне аналітычных і навуковых даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства, выпрацоўка прапаноў аб напрамках яго ўдасканалення ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі, па даручэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або на аснове заключаных дагавораў;
  • садзейнічае развіццю юрыдычнай навукі, унясенне адпаведным арганізацыям прапановы па тэматыцы даследаванняў у галіне права;
  • распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў і спрыянне іх практычнаму ўкараненню;
  • правядзенне параўнальна-прававых даследаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў у адпаведнасці з зацверджанымі планамі, па даручэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ці Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або на аснове заключаных дагавораў;
  • ажыццяўленне на 1-й ступені пасляўніверсітэцкай адукацыі (аспірантура) падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спецыяльнасцях;
  • выступленне ва ўстаноўленым парадку ў якасці галаўной арганізацыі па дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў;
  • каардынаванне навуковых даследаванняў, якія ім праводзяцца, з іншымі арганізацыямі, ўзаемадзеянне з навуковымі арганізацыямі і ўстановамі вышэйшай адукацыі ў развіцці навуковых даследаванняў і ў падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па юрыдычных спецыяльнасцях;
  • узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, навуковымі арганізацыямі, іншымі юрыдычнымі, а таксама фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў, з міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра;
  • узаемадзеянне з Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і саветамі па абароне дысертацый па юрыдычных спецыяльнасцях;
  • удзел у выкананні міждзяржаўных навуковых праграм і праектаў, ажыццяўленне міжнароднай супрацы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Цэнтра;
  • правядзенне мерапрыемстваў па сістэматызацыі заканадаўства, а таксама забеспячэнне фармавання і вядзення Збору законаў Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый па пытаннях нарматворчай дзейнасці, а таксама канферэнцыі (сімпозіумы, семінары і інш.) па актуальных навуковых праблемах у галіне права;
  • тлумачэнне ва ўстаноўленым парадку пытанняў прымянення заканадаўства, якое рэгулюе нарматворчую дзейнасць;
  • удзел у падрыхтоўцы навукова-практычных каментарыяў да кодэксаў і іншых законаў, у выданні навуковых часопісаў»[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

23 красавіка 1992 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 1610-XII «Аб стварэнні Беларускага інстытута дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства»[4] (БІДБЗ). 5 лістапада 1992 г. Вярхоўны Савет Беларусі ўхваліў Пастановай № 1915-XII Статут і колькасць работнікаў БІДБЗ у памеры 64 адзінак[5]. 28 ліпеня 1997 г. А. Лукашэнка падпісаў Указ № 407 «Аб стварэнні Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» з 1 лістапада 1997 года. Паводле 1-га пункта Указа, прадугледжвалася «ажыццяўляць прыём на працу ... цягам 1997—1999 гадоў пры ўмове адначаснага скарачэння штатнай колькасці Беларускага інстытута дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства (БІДБЗ) ... на колькасць адзінак, якая ўдвая перавышае лік работнікаў» Цэнтра. Згодна з 2-м пунктам, пастанаўлялася «падпарадкаваць БІДБЗ Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», якая мела да 1 студзеня 1998 г. ліквідаваць яго. Паводле 4-га пункта Указа, Адміністрацыі прэзідэнта даручалася «да 1 лістапада 1997 г. правесці атэстацыю службовых асоб і іншых супрацоўнікаў БІДБЗ і па яе выніках прыняць адпаведных асоб (да паловы ад штату) на працу ў цэнтр» (НЦЗД)[6].

13 снежня 2007 г. А. Лукашэнка падпісаў Указ № 630, паводле якога пераўтварыў НЦЗД у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь «шляхам далучэння да яго дзяржаўнай навуковай установы „Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі“»[7]. Паводле 3-га пункта Указа, «колькасць навуковых работнікаў і работнікаў, якія забяспечваюць дзейнасць дадзенага Цэнтра, складае 40 адзінак»[1]. На 8 лістапада 2017 г. НЦЗПД Беларусі падрыхтаваў каля 1000 заканадаўчых актаў за 20 гадоў[8].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б А. Лукашэнка (31 снежня 2017). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 г. № 630 «Аб некаторых захадах па ўдасканаленні праватворчай дзейнасці і навуковых даследаванняў у галіне права»" [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. "Кіраўніцтва і структурныя падраздзяленні". Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. 2017. Праверана 22 студзеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка) Архівавана 30 кастрычніка 2021.
  3. а б "Прававы статус". Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. 2017. Праверана 22 студзеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка) Архівавана 30 кастрычніка 2021.
  4. Станіслаў Шушкевіч (28 сакавіка 2007). "Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 1992 г. № 1610-XII «Аб стварэнні Беларускага інстытута дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства»" [руская]. Прававы партал Валерыя Леванеўскага. Праверана 22 студзеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  5. Ст. Шушкевіч (25 мая 2007). "Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г. № 1915-XII «Пытанні Беларускага інстытута дзяржаўнага будаўніцтва і заканадаўства»" [руская]. Беларускі прававы партал «Кулічкі». Праверана 22 студзеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  6. А. Лукашэнка (28 сакавіка 2007). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 1997 г. № 407 «Аб стварэнні Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь»" [руская]. Прававы партал Валерыя Леванеўскага. Праверана 22 студзеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  7. "Гісторыя". Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. 2017. Праверана 22 студзеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка) Архівавана 30 кастрычніка 2021.
  8. Надзея Анісовіч. Каля 1000 заканадаўчых актаў // Звязда : газета. — 8 лістапада 2017. — № 215 (28579). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  9. "Міцкевіч Валерый Вацлававіч". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 2017. Праверана 22 студзеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  10. Надзея Дрыла. Захаваць і папулярызаваць // Звязда : газета. — 19 чэрвеня 2012. — № 116 (27231). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]