Перайсці да зместу

Беліца (прыток Добасны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беліца
Характарыстыка
Даўжыня
  • 31 км
Басейн 197 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Кашара
 • Каардынаты 53°04′11,85″ пн. ш. 29°47′18,17″ у. д.HGЯO
Вусце Добасна
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Малевічы
 • Каардынаты 52°52′50,11″ пн. ш. 29°55′27,58″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Добасна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Рагачоўскі раён, Жлобінскі раён
physical
Беліца (прыток Добасны)
Беліца (прыток Добасны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Бе́ліца[1][2], Лукаўскі канал[1][2] — рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Добасна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 31 км, з іх 16 км у Жлобінскім раёне. Плошча вадазбору 197 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Старая Кашара Рагачоўскага раёна. За 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Малевічы Жлобінскага раёна ўпадае ў Добасну. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Прытокі — меліярацыйныя каналы агульнай працягласцю 168 км.