Бенгельскае цячэнне
Выгляд
Бенгельскае цячэнне — халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага акіяна, каля заходніх берагоў Паўднёвай Афрыкі. Паўночная галіна цячэння Заходніх Вятроў, накіравана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Хуткасць 1-2 км/гадз. Тэмпература вады на паверхні летам ад 19 °C на поўдні да 26 °C на поўначы, а зімой адпаведна ад 15 да 22 °C. Непасрэдна каля берагоў пад уплывам падняцця водаў з глыбінь тэмпература падае ніжэй за 15 °C зімой і ніжэй за 12 °C летам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 96. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Benguela Current(англ.) |