Мадагаскарскае цячэнне
Выгляд
Мадагаскарскае цячэнне - цёплае паверхневае цячэнне Індыйскага акіяна каля ўсходніх і паўднёвых берагоў вострава Мадагаскар; галіна Паўднёвага Пасатнага цячэння.
Накіравана на поўдзень і паўднёвы захад са скорасцю 2-3 км/гадз. Сярэдняя тэмпература вады на паверхні за год да 26°С. Салёнасць вады больш за 35‰. На паўднёвым захадзе часткова злучаецца з цёплым цячэннем мыса Іголкавага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.:іл.