Заходне-Аўстралійскае цячэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Заходне-Аўстралійскае цячэнне - халоднае цячэнне Індыйскага акіяна каля заходніх берагоў Аўстраліі; паўночнае адгалінаванне цячэння Заходніх Вятроў. Накіравана з поўдня на поўнач.

Скорасць летам 0,9-1,8 км/гадз, зімой запавольваецца. Тэмпература вады ў лютым ад 19°С на поўдні да 26°С на поўначы, у жніўні адпаведна ад 15 да 21°С. Салёнасць 35,5-35,7‰. У тропіках Паўднёвага паўшар'я зліваецца з Паўднёвым Пасатным цячэннем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка - Кантата/Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1998. - 608 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]