Перайсці да зместу

Цячэнне Ламаносава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цячэнне Ламаносава (англ.: Equatorial Under-Current, EUC) — халоднае цячэнне, экватарыяльнае падпаверхневае супрацьцячэнне ў Атлантычным акіяне. Працягласць каля 5000 км. Шырыня ад 370—440 км на захадзе, да 185—220 км на ўсходзе. Максімальная скорасць цячэння 3,6 км/гадз у сярэдняй частцы патоку. Рухаецца на ўсход паміж 2° паўднёвай шыраты і 22° паўночнай шыраты на глыбіні ад 50 да 200 м пад Паўднёвым Пасатным цячэннем, якое ідзе на захад.[1]

Цячэнне было адкрыта пятай савецкай экспедыцыяй на навукова-даследчым судне «Міхаіл Ламаносаў» (14 красавіка — 7 ліпеня 1959 года).[2]

Вялікі ўклад у вывучэнне цячэння ўнёс выбітны савецкі геафізік А. Г. Калеснікаў.[3]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.:іл.
  2. https://web.archive.org/web/20070909010901/http://www.mhi.iuf.net/cruises/cruisesml.htm Cruises of the MHI's Research Vessels
  3. Колесников А. Г., Богуславский С. Г., Григорьев Г. Н. и др. Открытие, экспериментальное исследование и разработка теории течения Ломоносова / Отв. ред. акад. А. Г. Колесников. — Севастополь: МГИ АН УССР, 1968.