Усходне-Грэнландскае цячэнне
Jump to navigation
Jump to search
Усходне-Грэнландскае цячэнне - халоднае паверхневае цячэнне Паўночнага Ледавітага акіяна, працяг цячэння, якое перасякае Арктычны басейн. Праходзіць з поўначы на поўдзень каля ўсходняга берага Грэнландыі. Шырыня 350-540 км.
Тэмпература вады каля берагоў Грэнландыі ніжэй за 0°С, на ўсходняй ускраіне летам да 2,4°С. Скорасць да 0,9 км/гадз. Салёнасць 32-33‰. Круглы год нясе льды Арктычнага басейна, у летнія месяцы - айсбергі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.