Перайсці да зместу

Самалійскае цячэнне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Самалі́йскае цячэнне[1] — паверхневае цячэнне ў Індыйскім акіяне каля ўсходніх берагоў паўвострава Самалі. Мяняе свой кірунак па сезонах, выклікана мусоннымі вятрамі. У перыяд летняга мусону (ліпень — жнівень) пры паўднёва-заходнім ветры дасягае ў струмені шырыні каля 150 км і таўшчынёй прыкладна 200 м. Улетку ўздоўж ўсходняга берага Самалі адбываецца ўздым вады з глыбіні. Тэмпература вады падае часам да 13 °C (на паверхні). Узімку паўночна-ўсходні мусон перабівае Самалійскае цячэнне і паварочвае яго на паўднёвы захад. Пад’ём вады з глыбіні практычна спыняецца.

Зноскі