Перайсці да зместу

Блеўчыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Блеўчыцы, Мінская вобласць)
Вёска
Блеўчыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 136 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1719
Паштовыя індэксы
223930
Аўтамабільны код
5
СААТА
6228804006
Блеўчыцы (Беларусь)
Блеўчыцы
Блеўчыцы
Блеўчыцы (Мінская вобласць)
Блеўчыцы
Блеўчыцы

Бле́ўчыцы[1] (трансліт.: Blieŭčycy, руск.: Блевчицы) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Блеўчыцкага сельсавета.

У пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю Радзівілаў. У пачатку XX стагоддзя вёска адносілася да Быстрыцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1910 годзе дзейнічала народнае вучылішча, якое пасля 1917 года мела статус працоўнай школы 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў Блеўчыцы ўваходзілі ў калгас «Перамога», працавалі воўначоска, ветраны млын, кузня, малаказавод[2]. У 1939—1954 гадах — цэнтр Быстрыцкага сельсавета, у 1954—1980 гадах — цэнтр Блеўчыцкага сельсавета.

  • 1886 год — 80 двароў, 737 жыхароў
  • 1909 год — 166 двароў, каля 1,1 тыс. жыхароў
  • 1917 год — 195 двароў, 1189 жыхароў
  • 1970 год — 245 двароў, 768 жыхароў
  • 1997 год — 171 двор, 305 жыхароў

Вядомыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Блеўчыцы // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 588. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 422.
  • Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 588. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.