Бой у Гавінавічах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бой у Гавенавічах
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Бой у Гавенавічах
Бой у Гавенавічах
Дата 10 жніўня 1942 года
Месца Гавенавічы
Вынік Самаахоўцы разбітыя ўшчэнт
Праціўнікі
Сцяг СССР Партызанскі атрад імя Шчорса
Сцяг СССР Партызанскі атрад імя Чапаева
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Звяз Слонімскага батальёна БСА
Камандуючыя
Сцяг СССР Павел Пранягін
Сцяг СССР Мікалай Фядотаў
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Лейтэнант Арлоўскі
Сілы бакоў
каля 200 чалавек
1 гармата
каля 50 чалавек
Страты
невядома каля 20 чалавек забіта
каля 30 чалавек палонныя

Бой у Гавінавічах — напад, арганізаваны беларускімі савецкімі партызанамі на жаўнераў Беларускага корпуса самааховы ў вёсцы Гавінавічах 10 жніўня 1942 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Слонімская нямецкая ўлада, што не жадала даваць зброю пакліканым і размешчаным у казармах некалькім сотням самаахоўцаў, паслала на ахову двара ў Гавінавічах звяз Самааховы, для якога адпусцілі крыху зброі. Гэтае заданне выпала на долю няпоўнага звязу на чале з Арлоўскім. Да звязу быў дададзены фельчар Аляксандар Талерчык з Парэчча.

У Гавінавічах звяз спыніўся ў доме былога двара Відухоўскага, колішні маёнтак, што стаяў на грудзе за царквою.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Бой пачаўся знянацку для самаахоўцаў на другую ноч іх знаходжання ў Гавінавічах. Іх абстралялі гарматай, такім чынам, партызаны разбурылі стары цагляны будынак, як адзначаў партызанскі камандзір Павел Пранягін, там таксама былі і немцы-інструктары, якія адразу пабяжалі да балота, але іх там забілі партызаны з кулямётаў. Бой цягнуўся нядоўга.

Некаторых з палонных расстралялі. Загінуў і камендант паліцыі ў Гавінавічах Юзік Равенка. Уцяклі толькі святароў сын са Слоніма Коля Лічко і сурынец Міхась Рубец. Двор партызаны спалілі ды ўзялі каля 40 кулямётаў і шмат набояў. Павел Пранягін, камандзір партызан, меркаваў, што гэта была «школа паліцаяў-кулямётчыкаў».

Страты самаахоўцаў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Барыса Данілюка, бой адбыўся пад канец ліпеня, і ў ім загінулі 20 ці 22 жаўнеры БСА. Паводле данясення савецкага агента Шчарына, там загінула каля 50 самаахоўцаў. Махсуд Холаў, таджык-партызан з атрада імя Шчорса, успамінаў пра 43 палонных. Камандзір гэтага партызанскага атрада Павел Пранягін даваў ацэнку страт БСА каля 20 забітых і 30 палонных.

Пахаванне самаахоўцаў[правіць | правіць зыходнік]

Берлінская беларуская газета «Раніца» пра гэтае пісала:

Ляглі ўжо і першыя ахвяры за Бацькаўшчыну. Загінуў смерцю жаўнера на сваёй баёвай постані камандовец Казлоўшчынскага Батальёна БСА, лейтэнант Пётра Казакевіч, што вярнуўся ў Слонім на працу для Бацькаўшчыны з Берліна. Загінуў лейтэнант Арлоўскі, камандовец роты БСА ў Слоніме.

Забітых самаахоўцаў урачыста пахавалі на Ружанскіх могілках у жніўні 1942 года. Увосень таго ж года была ўшанаваная іхняя памяць, у гэтым прымалі ўдзел:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]