Аляксей Васіленя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Васіленя
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 27 сакавіка 1899(1899-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1978(1978-07-26) (79 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у

Аляксей Васіле́ня (27 сакавіка 1899, в. Малая Бераставіца, цяпер Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць — 26 ліпеня 1978, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі і вайсковы дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і чыноўніка. Вучыўся ў Гродзенскім рэальным вучылішчы. Падчас Першай сусветнай вайны — у эвакуацыі. Скончыў рэжысёрскія курсы ў Новарасійску. Пасля Кастрычніцкага перавароту ваяваў у кавалерыйскім корпусе генерала Дзянікіна. На пачатку 1920-х гадоў — польскі вайсковец, служыў у Вільні ў сапёрных частках. У 1921 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у Беларускім аб’ездным тэатры да моманту яго ліквідацыі польскімі ўладамі. У 19271928 гг. сакратар Палескага аддзела Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пазней выконваў абавязкі сакратара беларускага пасольскага клуба «Змаганне».

У часе нямецкай акупацыі — кіраўнік Беларускай народнай самапомачы ў Слоніме, маёр БКА, кіраўнік канцылярыі Галоўнага камандавання БКА, удзельнік Другога Усебеларускага кангрэсу. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі, Таварыства беларускай школы, Беларускай каапэрацыі.[1] Улетку 1944 г. выехаў у Германію, жыў у Берліне, займаў пасаду сакратара Прэзідыума Беларускай Цэнтральнай Рады. У лагерах для перамешчаных асобаў рэдагаваў сатырычны часопіс «Смехам па галаве», у Гамбургу разам з Сяргеем Хмарам і Міколам Паньковым выдаваў сатырычны часопіс «Маланка».

З 1949 года жыў у Аўстраліі. Актыўны ўдзельнік жыцця беларускай грамады ў Сіднеі. Адзін з арганізатараў Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, у якім займаў розныя пасады. Шматгадовы распаўсюднік беларускага друку і сталы прадстаўнік газеты «Беларус» у Сіднеі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]