Фернанда Гага
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Фернанда Рубен Гага | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 красавіка 1986[1][2][3] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 6 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Ферна́нда Рубе́н Га́га (ісп.: Fernando Rubén Gago; нар. 10 красавіка 1986, Сьюдадэла, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, апорны паўабаронца клуба «Велес Сарсфілд» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Бока Хуніярс»[правіць | правіць зыходнік]
Гага, які прыйшоў у дарослую каманду клуба «Бока Хуніярс» з юнацкай, дэбютаваў у асноўным складзе 5 снежня 2004 года ў гульні супраць «Кільмеса», якая скончылася перамогай «Хуніярс» з лікам 1:0. Нягледзячы на малады ўзрост, ён хутка стаў асноўным іграком паўабароны клуба, і яго сталі часцяком параўноўваць з Фернанда Рэдонда. яго ўпэўненая гульня выклікала цікавасць да яго з боку такіх іспанскіх клубаў, як «Рэал» і «Барселона».
«Рэал»[правіць | правіць зыходнік]
15 лістапада 2006 года прэзідэнт «Рэала» Рамон Кальдэрон ухваліў падпісанне Гага і яго суайчынніка Гансала Ігуаіна. Кантракт Гага з «Рэалам» быў падпісаны 19 снежня 2006 года, сума трансферу склала 20,4 млн еўра.
Дэбют Гага ў «Рэале» адбыўся 7 студзеня 2007 года ў матчы іспанскай Прымеры супраць «Дэпартыва». «Рэал» перамог у гэтай гульні з лікам 2:0. Пасля шэрагу памылак, учыненых ім на полі, Гага быў заменены ў сваім першым матчы на Раналда. Праз тыдзень, у наступнай гульні за клуб супраць «Сарагосы», Гага пацвердзіў сваю значнасць на футбольным полі. яго гульня дастаўляла нязручнасці супернікам, ён дэманстраваў выдатнае бачанне поля і абвастрэнні атакі сваёй каманды. «Рэал» абыграў «Сарагосу» з лікам 1:0 дзякуючы голу Руда ван Ністэлроя.
«Рома»[правіць | правіць зыходнік]
31 жніўня 2011 года Гага адправіўся ў гадавую арэнду ў італьянскую «Рому»[4][5]. У канцы сезона Гага паведаміў, што хоча застацца ў «Роме».
«Валенсія»[правіць | правіць зыходнік]
19 ліпеня 2012 года было абвешчана аб пераходзе Гага з «Рэала» ў «Валенсію», як паведамлялася за 3,5 млн еўра. Дэбютаваў Фернанда ў складзе свайго новага клуба 19 жніўня 2012 года ў гульні супраць свайго былога клуба «Рэала». Матч скончыўся ўнічыю з лікам 1:1, Фернанда адгуляў усе 90 хвілін матча. 2013 год правёў у арэндзе ў клубе «Велес Сарсфілд», дзе стаў чэмпіёнам Аргенціны.
Вяртанне ў «Боку»[правіць | правіць зыходнік]
У 2013 годзе было афіцыйна пацверджана, што аргенцінскі клуб «Бока Хуніярс», за які Фернанда пачынаў сваю прафесійную кар’еру, выкупіў 50% правоў на іграка ў «Валенсіі» за плату ў памеры 1,7 млн еўра.
У снежні 2018 года атрымаў цяжкую траўму, і ў лютым 2019 года кантракт клуба з паўабаронцам быў разарваны.
«Велес Сарсфілд»[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2019 года зноў далучыўся да клуба «Велес Сарсфілд».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Хоць Фернанда і не быў абраны ў лік ігракоў зборнай Аргенціны да чэмпіянату свету 2006 года ў Германіі, ён атрымаў заклік праз год і гуляў у 2007 годзе на Кубку Амерыкі. З тых часоў ён быў сталым членам каманды.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Аргенціны (5): 2005 (а), 2006 (к), 2015, 2016/17, 2017/18
- Уладальнік Кубка Аргенціны: 2015
- Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка: 2005
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амерыкі (2): 2005, 2006
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2008
- Чэмпіён Аргенціны: 2013
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
- Пераможца Алімпійскіх гульняў: 2008
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
27 ліпеня 2011 года Фернанда абраўся шлюбам з аргенцінскай тэнісісткай Хіселай Дулка[6].
Зноскі
- ↑ Fernando Gago // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fernando Gago // FBref.com
- ↑ FERNANDO RUBEN GAGO // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ "Рома" арендовала Гаго. sports.ru
- ↑ AS Rom holt Gago aus Madrid. transfermarkt.de
- ↑ Дулко вышла замуж. sports.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фернанда Гага
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Велес Сарсфілд
- Ігракі ФК Бока Хуніярс
- Ігракі ФК Валенсія
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года