Серхіа Рамера
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Серхіа Херман Рамера | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 лютага 1987[1][2][3] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 20 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Серхіа Херман Рамера (ісп.: Sergio Germán Romero; 22 лютага 1987, Бернанда-дэ-Ірыгоен, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, брамнік іанглійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргенцінскі «Расінг», у якім правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.
У ліпені 2007 года перайшоў у нідэрландскі АЗ за 1,5 млн еўра. У сезоне 2007/08 лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сезоне асноўны галкіпер Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг», і Рамера стаў асноўным брамнікам клуба.
22 жніўня 2011 года Серхіа падпісаў кантракт з клубам італьянскай Серыі B «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 года быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча і на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 года вярнуўся ў генуэзскі клуб.
27 ліпеня 2015 года англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб падпісанні трохгадовага кантракта з Рамера, які перайшоў у клуб у статусе свабоднага агента[4].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Незважаючы на тое, што Рамера мала выходзіў на пляцоўку за «Манака» ў сезоне 2013/14, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце свету 2014 у Бразіліі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
АЗ Алкмар
- Чэмпіён Нідэрландаў: 2009
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2009
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка Англіі: 2016
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі: 2016
- Пераможца Лігі Еўропы: 2017
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Аргенціна
- Алімпійскі чэмпіён: 2008
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Серхіа Рамера
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Аргенціне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бернанда-дэ-Ірыгоене
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Манака
- Ігракі ФК АЗ
- Ігракі ФК Расінг Авельянеда
- Алімпійскія чэмпіёны па футболе
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года