Бон Адрыен Жано дэ Мансей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бон Адрыен Жано дэ Мансей
фр.: Bon Adrien Jannot de Moncey
Marechal Moncey.jpg
Дата нараджэння 31 ліпеня 1754(1754-07-31)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1842(1842-04-20) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Род войскаў French Armed Forces[d]
Званне маршал Францыі
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Бон Адрыен Жано дэ Мансей на Вікісховішчы

Бон Адрыен Жано дэ Мансей, які меў тытул герцаг дэ Канельяна (фр.: Bon Adrien Jannot de Moncey, duc de Conegliano; 31 ліпеня 1754 — 20 красавіка 1842) — маршал Францыі.

Пачаўшы службу з 15 гадоў простым радавым, у 1794 годзе быў ужо дывізіённым генералам. У 1799 годзе ён камандаваў заходне-пірэнейскай арміяй, а ў 1800 годзе перайшоў у Італію праз Сен-Гатард.

Пры заснаванні імперыі Мансей атрымаў чын маршала, а ў 1805 годзе — тытул герцага дэ Канельяна; у 1808—1809 гадах, камандуючы корпусам у Іспаніі, садзейнічаў авалоданню Сарагосай; у 1814 годзе, з’яўляючыся начальнікам штаба Нацыянальнай гвардыі, браў удзел у абароне Парыжа; у 1815 годзе за адмову ад старшынства ў судзе над маршалам Неем падвергся трохмесяцоваму зняволенню.

У 1823 годзе камандаваў корпусам у арміі герцага Ангулемскага ў Іспаніі.

Пры Луі-Філіпе быў кашталянам парыжскага дому Інвалідаў.

У 1808 годзе Мансею прыйшлося адступіць ад больш малалікага іспанскага войска генерала Вентуры Кара.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bon-Adrien Jeannot De Moncey // GeneaStar
  3. Bon Adrien Jannot de Moncey // Roglo — 1997. — 8261991 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 https://en.wikisource.org/wiki/1911_Encyclop%C3%A6dia_Britannica/Moncey,_Bon_Adrien_Jeannot_de
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).