Нікаля Шарль Удзіно
Нікаля Шарль Удзіно | |
---|---|
фр.: Nicolas-Charles Oudinot | |
![]() Партрэт Маршала Удзінопрацы худы. Р. Лефеўра | |
Дата нараджэння | 25 красавіка 1767[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1847[1][5][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка: | Eugénie de Coucy[d] |
Дзеці | Charles Oudinot[d] і Charles Oudinot de Reggio[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Першая французская рэспубліка[d] |
Род войскаў | пяхота |
Званне | маршал Імперыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Нікаля Шарль Удзіно (фр.: Nicolas-Charles Oudinot; 25 красавіка 1767, Бар-ле-Дзюк, Латарынгія, Францыя — 13 верасня 1847, Парыж) — граф Удзіно, 1-ы герцаг Рэджа (1810), маршал Імперыі (1809).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Служыў у каралеўскім войску, але хутка пакінуў яго. Рэвалюцыя ізноў зрабіла яго салдатам. У 1794 годзе ён быў ужо генералам.
У якасці начальніка штаба Масены праславіўся абаронай Генуі (1800).
У кампаніях 1805—1807 гадоў камандаваў грэнадзёрскім корпусам; удзельнічаў у бітвах пры Астраленцы, пад Данцыгам і пад Фрынландам. У 1809 годзе стаяў на чале 2-га армейскага корпуса; за бітву пры Ваграме атрымаў маршальскую булаву, а неўзабаве пасля таго тытул герцага.
У 1812 годзе на чале 2-га армейскага корпуса Удзіно ваяваў з расійскім генералам графам Пятром Вітгенштэйнам; 17 жніўня, цяжка паранены ў першай бітве пад Полацкам, здаў камандаванне Гувіёну Сен-Сіру, ад якога праз 2 месяцы прыняў яго зваротна. Падчас пераправы праз Бярэзіну ён дапамог Напалеону выратавацца, але сам быў цяжка паранены. Не акрыяўшы яшчэ ад ранаў, прыняў камандаванне 12-м армейскім корпусам, ваяваў пад Баўцэнам і быў пабіты пры Лукау 4 чэрвеня 1813 года.
Пасля перамір’я Удзіно атрымаў камандаванне над войскам, якое прызначана было дзейнічаць супраць сталіцы Прусіі. Пабіты 23 жніўня пры Гросберэне, ён быў аддадзены пад начальства маршала Нея і разам з апошнім ізноў пацярпеў паражэнне пры Дэневіцэ (6 верасня). У 1814 годзе ваяваў пры Бар-сюр-Об, потым абараняў Парыж супраць Шварцэнберга і затуляў адступ імператара.
Прыбыўшы ў Фантэнбло з Напалеонам, Удзіно ўгаворваў яго адрачыся ад прастола і, калі Бурбоны былі адноўлены, далучыўся да іх. У падзеях Ста дзён (1815) не прымаў ніякага ўдзелу.
У 1823 годзе камандаваў корпусам падчас іспанскай экспедыцыі; пасля ліпеньскай рэвалюцыі далучыўся да Луі-Філіпа.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Nicolas Charles Victor Oudinot // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nicolas Oudinot // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Удино Никола Шарль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Nicolas, Charles, Victor Oudinot Duc De Reggio // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Nollet-Fabert, «Histoire d’Oudinot» (Бар-ле-Дзюк, 1850)
- Nollet-Fabert, «La Lorraine militaire» (III, Нансі, 1855)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Нікаля Шарль Удзіно на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 25 красавіка
- Нарадзіліся ў 1767 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Мёз
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 1847 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў парыжскім Доме інвалідаў
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Асобы
- Вялікія канцлеры ордэна Ганаровага легіёна
- Імёны, высечаныя пад Трыўмфальнай аркай (Парыж)