Луі Даву
Луі-Нікаля Даву фр.: Louis-Nicolas Davout | ||||
![]() | ||||
Маршал Даву, герцаг Аўэрштэцкі | ||||
![]() герб 1-га герцага Аўэрштэцкага | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
20 сакавіка 1815 — 7 ліпеня 1815 | ||||
Прэм’ер-міністр | Ж. Фушэ | |||
Манарх | Напалеон I | |||
Папярэднік | А.-Ж.-Г. Кларк | |||
Пераемнік | Л. дэ Гувіён Сен-Сір | |||
Манарх | Фрыдрых Аўгуст | |||
| ||||
Адукацыя | ваенная школа ў Брыен-ле-Шато | |||
Дзейнасць | палітык, афіцэр, ваенны | |||
Нараджэнне | 10 мая 1770[1][2][…] | |||
Смерць | 1 чэрвеня 1823[1][3][…] (53 гады) | |||
Пахаванне | ||||
Бацька | Jean-François d'Avout[d] | |||
Маці | Françoise-Adélaïde Minard de Velars[d] | |||
Дзеці | Adélaïde-Louise d'Eckmühl de Blocqueville[d] і Joséphine Davout d'Auerstaedt[d] | |||
Ваенная служба | ||||
Гады службы | 1788—1815 | |||
Прыналежнасць | ![]() | |||
Род войскаў | пяхота | |||
Званне | маршал Францыі | |||
Камандаваў | 1-ы армейскі корпус (Вялікая армія) | |||
Бітвы | ||||
Узнагароды | ||||
Луі Нікаля Даву (фр.: Louis-Nicolas Davout ці D’Avout, Davoust) (10.5.1770, Ану, Шампань — 1.6.1823) — французскі ваенны дзеяч. Маршал Францыі (1804), герцаг Аўэрштэцкі (1808), прынц Экмюльскі (1809).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў бургундcкім мястэчку Ану у шляхецкай сям’і, быў старэйшым з дзяцей кавалерыйскага лейтэнанта Жана-Франсуа д’Аву (Jean-François d’Avout; 1739—1779) і Франсуазы-Адэлаіды Мінар дэ Велар (Françoise-Adelaide Minard de Velars; 1741—1810).
Скончыў ваеннае вучылішча ў Асеры ў 1785 і Парыжы 1778. У 1789 годзе падтрымаў рэвалюцыю і перайшоў у рэвалюцыйную армію, пасля чаго ў 1793 годзе стаў генералам. Удзельнічаў у вайне супраць першай антыфранцузкай кааліцыі, грамадзянскай вайне ў Вандэі, Егіпецкай і Італьянскай кампаній.
Даву лічыўся аднім з найвыдатнейшых палкаводцаў Напалеона. У 1807—08 гадах быў генералам-губернатарам Варшаўскага герцагства. З 1811 камандзір першага Эльбскага абсервацыйнага корпуса, які ў студзені 1812 года ператвораны ў першы корпус «Вялікай арміі» для вайны супраць Расіі. У ходзе Віленскай аперацыі 1812 Даву спрабаваў акружыць другую рускую армію П. І. Баграціёна; заняў 23 чэрвеня Валожын і 26 чэрвеня Мінск, чым парушыў сувязь паміж рускімі арміямі. З-за недысцыплінаванасці Жэрома Банапарта, які адмовіўся падначаліцца Даву, Баграціёну ўдалося адысці на Бабруйск. Праследуючы другую армію, Даву ўзяў Магілёў, у баі каля Салтанаўкі адкінуў Баграціёна на поўдзень, але не змог перашкодзіць яго пераправе на левы бераг Дняпра. 22 ліпеня першы корпус злучыўся з галоўнымі сіламі Напалеона каля Дуброўны, у далейшым удзельнічаў у Смаленскай аперацыі 1812. У Барадзінскай бітве Даву быў паранены. Пры адступленні з Масквы Даву камандаваў ар’ергардам арміі, жорсткімі мерамі здолеў захаваць дысцыпліну ў сваім корпусе.
У 1813—14 камандзір 13-га корпуса, кіраваў абаронай Гамбурга. У час «Ста дзён» Напалеона быў ваенным міністрам. Пры другой рэстаўрацыі Бурбонаў звольнены з арміі і да 1817 высланы пад нагляд паліцыі.
Пасля бітвы пры Ватэрлоа Даву высунуў саюзнікам патрабаванне абвясціць поўную амністыю ўсім асобам, якія ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі Напалеона. У выніку перамоў саюзнікі былі вымушаныя прыняць яго патрабаванне. Даву быў адзіным маршалам Напалеона, ніколі не прыносіў прысягу Бурбонам. У 1818 Даву атрымаў доступ да двара Людовіка XVIII, а ў 1819 годзе быў узведзены ў пэры Францыі.
Памёр Даву 1 чэрвеня 1823 года ў Парыжы ад туберкулёзу лёгкіх.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Louis Nicolas Davout d' auerstaedt prince d' eckmuhl // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Louis-Nicolas Davout // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Louis-Nicolas Davout, duke of Auerstedt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Даву Луи Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Chenier Davout, duc d’Auerstaedt. — P., 1866.
- Marquise de Blocqueville (дочь Даву). Le Maréchal Davout raconté par les siens et lui-même. — P., 1870—1880, 1887.
- John G. Gallaher. The Iron Mashal — a biography of Louis N. Davout. — L.: The Greenhill Books, 2000.
- «Чиняков М. К.» Луи-Никола Даву. — Вопросы истории. — 1999. — № 2. — С. 59-72.
- Исходящая переписка маршала Даву (с 14 октября по 31 декабря 1811 г.) // Отечественная война 1812 года. Отд. 2. Т. 1. Спб., 1903.
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1770 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Ёна
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 1823 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святога Людовіка
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Асобы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа
- Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
- Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
- Кіраўнікі ваеннага ведамства Францыі
- Памерлі ад туберкулёзу
- Імёны, высечаныя пад Трыўмфальнай аркай (Парыж)