Перайсці да зместу

Будынак Белтэлекама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак цэнтральнага тэлеграфа
53°54′08″ пн. ш. 27°33′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Архітэктар Уладзімір Адамавіч Кароль і Абрам Рыгоравіч Духан
Дата пабудовы 1962 
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000274шыфр 713Г000274
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Белтэлекама — будынак у цэнтры Мінска, размешчаны на Кастрычніцкай плошчы, па адрасе вул. Энгельса, 6. Будынак з’яўляецца творам савецкай архітэктуры з выкарыстаннем форм класіцызму. У будынку размяшчаецца «Белтэлекам».

Пабудаваны ў 1962 годзе як будынак цэнтральнага тэлеграфа (архітэктары У. Кароль, А. Духан). Арачнымі праездамі злучаны з будынкам Мінскага аблвыканкама і жылым домам на рагу з пр. Незалежнасці, разам з якімі фарміруе забудову паўднёва-заходняга боку Кастрычніцкай плошчы.

У забудове вуліцы

Прамавугольны ў плане чатырохпавярховы аб’ём. Галоўны фасад апрацаваны светла-шэрай тынкоўкай, яго плоскасць рытмічна расчлянёна на ўзроўні трох паверхаў прамавугольнымі вокнамі, аб’яднанымі па вертыкалі агульнымі лучковымі нішамі, буйнымі руставанымі пілястрамі, капітэлі якіх дэкарыраваны паясамі профіляў, іонік, спляценнямі аканта. Сіметрыя фасада адзначана арачнымі абрамленнямі галоўнага і бакавых уваходаў з паўкруглымі люкарнамі над імі. У завершы будынка буйны карніз на акантавых дэнтыкулах. 1-ы паверх з арачнымі вокнамі ў прафіляваных ліштвах вылучаны поясам сухарыкаў. Строеныя вокны верхніх паверхаў расчлянёны канеліраванымі слупамі, дэкарыраваны падаконнымі філёнгамі. 4-ы паверх плоскасны з арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі ў завершы паўкруглымі франтончыкамі з разеткамі ў цэнтры і акантавымі завіткамі па баках (над цэнтральным праёмам трохвугольны франтон).

На 1-м паверсе будынка размяшчаліся аперацыйныя залы тэлеграфа. Верхнія паверхі калідорнай планіроўкі, адведзены пад адміністрацыйную і тэхнічную службы. У аздобе інтэр’ераў выкарыстана дэкаратыўная таніраваная тынкоўка.