Чарлз Хард Таўнс
Чарлз Хард Таўнс[7] (англ.: Charles Hard Townes; нар. 28 ліпеня 1915, Грынвіл, Паўднёвая Караліна) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1956), замежны член РАН (1994). Хрысціянін баптысцкага веравызнання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Таўнс нарадзіўся ў Грынвіле, там жа вучыўся, у 1935 годзе скончыў Фурманскі ўніверсітэт, у 1939 годзе — Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. У 1939—1948 гадах ён працаваў у фірме «Бэл тэлефон», у 1948—1961 гадах — у Калумбійскім універсітэце (з 1950 года на пасадзе прафесара). У 1961—1966 гадах Таўнс з’яўляўся прафесарам і прэзідэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, з 1967 года ўзначальвае фізічны аддзел Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1967 годзе ён быў абраны прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя працы па мікрахвалевай спектраскапіі, квантавай электроніцы, радыёастраноміі, інфрачырвонай астраноміі, астрафізіцы, радыёлакацыі, нелінейнай оптыцы. Распрацаваў прынцыпы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітнага выпраменьвання ў квантавых сістэмах (1951, незалежна ад М. Г. Басава і А. М. Прохарава). Стварыў першы мазер (1953). Прапанаваў прынцып лазера (1958, разам з А. Л. Шаўлавым). Разам з іншымі вучонымі прадказаў эфект самафакусіроўкі светлавога пучка (1964, незалежна ад Г. А. Аскар’яна). Выкарыстаў метады квантавай электронікі і нелінейнай оптыкі ў астрафізіцы і разам з іншымі вучонымі ў 1969 годзе адкрыў мазерны эфект у космасе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Б. Румфарда (1961)
- Медаль Т. Юнга (1963)
- Нобелеўская прэмія па фізіцы (1964)
- Залаты медаль Н. Бора (1979)
- Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1982)
- Тэмплтанаўская прэмія (2005)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Charles H. Townes // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Charles Hard Townes // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ www.pas.va
- ↑ а б в NNDB — 2002.
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ Finkbeiner A. K. Unwelcome advice? // Science / H. Thorp — Northern America: AAAS, 2019. — Vol. 364, Iss. 6447. — P. 1222–1225. — ISSN 0036-8075; 1095-9203 — doi:10.1126/SCIENCE.364.6447.1222
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касцюковіч М. М. Таўнс Чарлз Хард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 459. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́унс Чарлз / Дунская И. М. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 300. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёвай Караліне
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў акрузе Аламіда
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты Тэмплтанаўскай прэміі
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Узнагароджаныя медалём пашаны IEEE
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Члены Нацыянальнай залы славы вынаходнікаў
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША