Білі Джын Кінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Білі Джын Кінг
Тэніс
Фота
 
Месца нараджэння
Грамадзянства ЗША
Рост 164
Вядучая рука правая (аднаручны бэкхэнд)
Прафесійная кар'ера 1959–1983
Прызавыя грошы $1,966,487
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 695–155 (81.76%)
Тытулы 129 (67 у Адкрытай эры)
Найвышэйшы рэйтынг 1 (1966)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі перамога (1968)
Адкрыты чэмпіянат Францыі перамога (1972)
Уімблдан перамога (1966, 1967, 1968, 1972, 1973, 1975)
Адкрыты чэмпіянат ЗША перамога (1967, 1971, 1972, 1974)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 87–37
Найвышэйшы рэйтынг 1 (1967)
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі фінал (1965, 1969)
Адкрыты чэмпіянат Францыі перамога (1972)
Уімблдан перамога (1961, 1962, 1965, 1967, 1968, 1970, 1971, 1972, 1973, 1979)
Адкрыты чэмпіянат ЗША перамога (1964, 1967, 1974, 1978, 1980)
Змяшаны парны разрад
Тытулы 11
Турніры серыі Вялікага шлема
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі перамога (1968)
Адкрыты чэмпіянат Францыі перамога (1967, 1970)
Уімблдан перамога (1967, 1971, 1973, 1974)
Адкрыты чэмпіянат ЗША перамога (1967, 1971, 1973, 1976)
Камандныя турніры
Кубак федэрацый перамога (1963, 1966, 1967, 1976)
(як гулец і капітан)
перамога (1977, 1978, 1979, 1996)
(як капітан)
Завяршыла выступы

Білі Джын Кінг (анг.Billie Jean King, у дзявоцтве Мофіт (анг.Moffitt), нар. 22 лістапада 1943 года, Лонг-Біч, штат Каліфорнія, ЗША) — знакамітая амерыканская тэнісістка. Выступала ў 60-80 гадах XX стагоддзя. Рэкардсменка па колькасці перамог на Уімблданскім турніры. Актыўны змагар за раўнапраўе жанчын і мужчын у спорце.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

1960 - пачатак выступаў. У 1968 годзе афіцыйна становіцца прафесіяналам.

Спартсменцы не было і семнаццаці, калі яна першынствавала ў чэмпіянаце ЗША-60 на цвёрдых кортах ў парным разрадзе разам з Дарлін Хард.

У 1961 годзе яна, будучы ў складзе каманды краіны ў Кубку Уайтмана, перамагла ў двух з трох матчаў.

У 1966 годзе выйграла свой першы турнір Вялікага Шлема ў адзіночным разрадзе - Уімблдан.

У 1965 годзе спартсменка спалучалася шлюбам з Ларэнса Кінгам і вядомая свеце пад гэтым прозвішчам. У далейшым шлюб распаўся, але Білі-Джын пакінула прозвішча былога мужа.

Кінг - адна з нешматлікіх гульцоў, што выйгралі ўсе турніры Вялікага Шлема. Праўда, у розны час. На Уімблдане і Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна перамагала ва ўсіх трох намінацыях (у «адзіночцы», у пары і ў міксце).

У 1966, 1967, 1968, 1972 гадах была наймацнейшай тэнісісткай свету і абвяшчалася гульцом года.

На працягу ўсёй кар'еры супернічала з выбітнай тэнісісткай Маргарэт Сміт-Корт.

З'яўляецца самым узроставым прафесійным гульцом, які выйграў адзіночны турнір WTA. Выйграла турнір у Бірмінгеме ў 1983 годзе ва ўзросце 39 гадоў, 7 месяцаў, 23 дзён.

У 1983 годзе завяршыла выступленні.

У 1987 годзе прынятая ў Міжнародную залу тэніснай славы.

У 1990 годзе ўвайшла ў лік 100 самых уплывовых амерыканцаў 20-га стагоддзя. У 2009 годзе ўзнагароджана Прэзідэнцкім медалём Свабоды, вышэйшым грамадзянскім знакам адрознення ў ЗША.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.268

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Спартсмен года па версіі Sports Illustrated