Уільям Брэдфард Шоклі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Брэдфард Шоклі
англ.: William Bradford Shockley
William Shockley, Stanford University.jpg
Дата нараджэння 13 лютага 1910(1910-02-13)[1][2][3]
Месца нараджэння Лондан, Англія
Дата смерці 12 жніўня 1989(1989-08-12)[1][2][3] (79 гадоў)
Месца смерці Стэнфард, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства ЗША
Род дзейнасці фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Фізіка паўправаднікоў
Месца працы Bell Labs
Shockley Semiconductor Laboratory
Стэнфардскі ўніверсітэт
Альма-матар Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Масачусецкі тэхналагічны інстытут
Навуковы кіраўнік Джон Слейтэр
Філіп Морзэ[en]
Вядомы як Вынаходнік і стваральнік тэорыі плоскасцевага транзістара
Стваральнік амерыканскай школы даследавання аперацый
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія — 1921 Нобелеўская прэмія па фізіцы (1956)
Commons-logo.svg Уільям Брэдфард Шоклі на Вікісховішчы


Уільям Брэдфард Шоклі (англ.: William Bradford Shockley; 13 лютага 1910, Лондан — 12 жніўня 1989, Стэнфард) — амерыканскі фізік, даследчык паўправаднікоў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1956). У гады Другой сусветнай вайны Шоклі ўдзельнічаў у стварэнні амерыканскай школы даследавання аперацый і ў распрацоўцы тактыкі стратэгічных бамбарзіровак. У студзені 1948 года Шоклі вынайшаў плоскасцевы біпалярны транзістар, а затым стварыў навуковую тэорыю, якая тлумачыць яго працу. У 1956 Шоклі заснаваў названую яго імем лабараторыю, якая была адным з вытокаў Крамянёвай даліны.

У асобы Шоклі спалучаліся талент тэарэтыка і выкладчыка, культ уласнага інтэлекту і цела, неўтаймоўныя цяга да суперніцтва і глухата да меркаванняў і інтарэсаў іншых людзей. Псіхічная неўраўнаважанасць, уласцівая Шоклі з маленства, з гадамі ўзмацнілася і стала прычынай няўдачы ў бізнесе. У 1960-я гады Шоклі захапіўся ідэямі еўгенікі і пачаў публічную кампанію супраць «выраджэння» амерыканскай нацыі. Яго расісцкія тэорыі, адкінутыя грамадствам, разбурылі навуковую рэпутацыю Шоклі, прывялі да фактычнага выгнання з навуковай супольнасці.

  1. 1,0 1,1 William B. Shockley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 William Shockley // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 William Bradford Shockley // American National Biography — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.