Бярозаўка (Баранавіцкі раён)
Вёска
Бярозаўка
|
Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 52 жыхары, 32 гаспадаркі (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1909 годзе хутар у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 52 жыхары, 32 гаспадаркі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Могілкі нямецкіх салдатаў Першай сусветнай вайны
- Помнік польскім салдатам
- На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 628 савецкіх воінаў і партызан, а таксама ваеннапалонных, закатаваных у Ляснянскім лагеры смерці.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Бярозаўка (Баранавіцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)