Сваяшкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Сваяшкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204835036
Сваяшкі на карце Беларусі ±
Сваяшкі (Беларусь)
Сваяшкі
Сваяшкі (Брэсцкая вобласць)
Сваяшкі

Свая́шкі[1] (трансліт.: Svajaški, руск.: Свояшки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета.Размешчана за 28 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за З км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі БаранавічыБрэст. Насельніцтва 3 жыхары, 2 гаспадаркі (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 годзе хутар Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]