Лесіна (Баранавіцкі раён)
Вёска
Лесіна
| ||||||||||||||||||||
Ле́сіна[1] (трансліт.: Liesina, руск.: Лесино) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 94 жыхары, 53 гаспадаркі (2005).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1939 годзе вёска. З 15 студзеня 1940 года да 8 красавіка 1957 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана гітлераўцамі. На фронце загінулі 2 вяскоўцы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 94 жыхары, 53 гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лесіна (Баранавіцкі раён)