Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў
Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1961 |
Ранейшыя назвы | Новабярозаўскі вапнавы завод |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, Бярозаўскі сельсавет, 2 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Юрый Чыж |
Прадукцыя | сілікатныя сценавыя блокі, вапна, пенаполістырольныя пліты |
Матчына кампанія | «Трайпл» |
Сайт | berezaksi.by |
ААТ «Бярозаўскі КСВ» (Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў) — беларускае прадпрыемства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Размешчана ў Бярозаўскім сельсавеце Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1958—1961 гадах быў збудаваны Новабярозаўскі вапнавы завод[2], раней у Бярозе дзейнічаў вапнавы завод № 6 трэсту нярудных матэрыялаў Наркамата (Міністэрства) прамысловасці будматэрыялаў БССР (з 1957 года ўпраўлення прамысловасці будматэрыялаў СНГ БССР)[3]. У 1961—1965 гадах Новабярозаўскі вапнавы завод падпарадкоўваўся ўпраўленню прамысловасці будматэрыялаў СНГ БССР, у 1965—1990 гадах — Міністэрству прамысловых будматэрыялаў БССР. У 1990 годзе Новабярозаўскі вапнавы завод быў ператвораны ў Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў. У 1991—1994 гадах камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству прамысловасці будматэрыялаў Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе камбінат ператвораны ў аднайменнае адкрытае акцыянернае таварыства[3] (па іншай інфармацыі, ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства ў 1990 годзе[2]).
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]У 2005 годзе камбінат вырабляў будаўнічую вапну, дробныя сценавыя блокі, пенаполістырольныя цеплаізаляцыйныя пліты[2].
У 2007 годзе кампанія была прыватызаваная групай «Трайпл» ураджэнца Бярозаўскага раёна Юрыя Чыжа[4]. Пасля прыватызацыі прадпрыемства пастаўляла прадукцыю для будаўнічага бізнесу Чыжа і на экспарт, але заставалася стратным[5]. У 2016 годзе Чыж пачаў рэструктурызацыю групы «Трайпл». Сярод іншага, было праведзена аб’яднанне аддзелаў збыту з СЗАТ «Кварцмелпрам», якое таксама належала Чыжу, і абодва прадпрыемствы пачалі дзейнічаць сумесна пад брэндам «SLS Group»[6].
23 ліпеня 2019 года Эканамічны суд Брэсцкай вобласці пачаў разглядаць справу аб банкруцтве ААТ «Бярозаўскі КСВ»[7]. У лютым 2020 года Украіна — адзін з найбуйнейшых рынкаў збыту прадукцыі прадпрыемства — увяла антыдэмпінгавыя пошліны на газабетонныя блокі ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў»[8]. 7 красавіка 2020 года эканамічны суд Брэсцкай вобласці прызнаў прадпрыемства банкрутам, прызначыўшы санацыю[9]. У маі 2020 года заяву аб прызнанні банкрутам накіравала ў суд і матчыная кампанія «Трайпл»[10].
Санкцыі ЕС
[правіць | правіць зыходнік]23 сакавіка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс Юрыя Чыжа і яго кампаніі, у тым ліку Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў у «Чорны спіс Еўрасаюза»[11][12]. 6 кастрычніка 2015 года суд Еўрапейскага саюза скасаваў рашэнне Савета ЕС аб увядзенні санкцый супраць Чыжа і яго прадпрыемстваў[13][14].
Зноскі
- ↑ Открытое акционерное общество "Берёзовский комбинат силикатных изделий" (руск.)
- ↑ а б в Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.
- ↑ а б Открытое акционерное общество "Березовский комбинат силикатных изделий", г. Береза Брестской области (руск.)
- ↑ «Трайпл» стал новым владельцем Березовского комбината силикатных изделий Архівавана 27 кастрычніка 2021. (руск.)
- ↑ Кому достались остатки империи Чижа (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2021. Праверана 13 красавіка 2021.
- ↑ Богатые тоже плачут: «Трайпл» затягивает пояса (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 13 красавіка 2021.
- ↑ Объявление №00042464, Постановление суда по делу "71-7Б/2019" (руск.)
- ↑ Антидемпинговой пошлине быть: Украина перекрывает кислород белорусскому газобетону (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 13 красавіка 2021.
- ↑ Объявление №00051099, Постановление суда по делу «71-7Б/2019» (руск.)
- ↑ «Трайпл» признал себя банкротом (руск.)
- ↑ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (англ.)
- ↑ ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (25 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
- ↑ Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя . Наша Ніва (6 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2015. Праверана 6 кастрычніка 2015.
- ↑ ІК. Крутое піке Юрыя Чыжа: ад самага паспяховага бізнесмена Беларусі да арыштанта? «Радыё Свабода», 12.03.2016
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.