Гонка ўзбраенняў
Сем лідараў галоўных ваенных бюджэтаў свету ў 2011 годзе. Галоўная крыніца SIPRI Yearbook 2012. |
«Гонка ўзбраенняў» — палітычнае супрацьстаянне дзвюх ці некалькіх дзяржаў (а часцей — цэлых ваенных блокаў) за перавагу ў вобласці ўзброеных сіл. Падчас такога супрацьстаяння кожны з бакоў стварае велізарныя запасы зброі, спрабуючы ўсталяваць парытэт з праціўнікам ці абагнаць яго.
Дрэдноўтная гонка
[правіць | правіць зыходнік]Дрэдноўтная гонка — перыяд да Першай сусветнай вайны, калі і вядучыя марскія дзяржавы (Вялікабрытанія, Германія, Францыя, ЗША і Японія), і такія краіны як Расійская імперыя, Аўстра-Венгерская імперыя, Асманская імперыя, Іспанія, Італія, Бразілія, Аргенціна, Чылі, актыўна будавалі марскія ўзбраенні.
Ракетна-ядзерная гонка
[правіць | правіць зыходнік]Ракетна-ядзерная гонка ў рамках супрацьстаяння Савецкага Саюза і Злучаных Штатаў у перыяд халоднай вайны. Амерыканскі астраном Карл Саган неяк параўнаў СССР і ЗША з двума людзьмі, якія стаяць па калена ў бензіне, адзін — з трыма запалкамі, а іншы — з пяццю. Галоўным чынам гонка паміж гэтымі краінамі складалася ў тым, каб распрацаваць як мага больш дасканалыя тыпы ядзернай зброі і вырабіць іх як мага ў большай колькасці. Адным з наступстваў такой палітыкі станавіліся празмерныя ваенныя расходы, канцэнтрацыя перадавых тэхналогій пераважна ў абаронных галінах, гіпертрафаваны ваенна-прамысловы комплекс.
Савецкае кіраўніцтва маштабным разгортваннем ракет Р-36 у 70-х дамаглося перавагі першага ракетна-ядзернага ўдару.
Хоць ракетна-ядзерная гонка магла прывесці да вайны паміж СССР і ЗША, яна стала каласальным штуршком для развіцця навукі і новых тэхналогій, у першую чаргу камп’ютарных, і аэракасмічных (гл. Касмічная гонка).
Розныя погляды на гонку ўзбраенняў і яе наступствы
[правіць | правіць зыходнік]- У больш агульным сэнсе тэрмін «гонка ўзбраенняў» прымянімы да любога, у сутнасці, бессэнсоўнага, супрацьстаяння за ўладанне большай ваеннай моцай.
- Агульная колькасць грошаў, выдаткаваных на абарону і зброю ў 2004 годзе, упершыню ў гісторыі чалавецтва перавысіла 1 000 000 000 000 долараў ЗША.