Першае сербскае паўстанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першае сербскае паўстанне
Асноўны канфлікт: Сербская рэвалюцыя
Бялградскі пашалык
Бялградскі пашалык
Дата 18041813
Месца Бялградскі пашалык, Асманская імперыя
Вынік Параза паўстання. Прызнананне Асманскай імперыяй права Сербіі на аўтаномію
Праціўнікі
Сербскія паўстанцы
Пры падрымцы:
Сцяг Расіі Расія
Чцяг Асманскай імперыі Асманская імперыя
Камандуючыя
Карагеоргій Петравіч Чцяг Асманскай імперыі Селім III
Чцяг Асманскай імперыі Мустафа IV
Чцяг Асманскай імперыі Махмуд II
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першае сербскае паўстанне 1804—1813 (сербск.: Први српски устанак) — нацыянальна-вызваленчае паўстанне сербскага народа пад кіраўніцтвам Георгія Петравіча супраць асманскага валадарства. Паўстанне пачалося ў лютым 1804 года ў Бялградскім пашалыку. На баку паўсталых сербаў выступіла Расійская імперыя, якая аказвала грашовую дапамогу і дыпламатычную падтрымку. Францыя, якая падтрымлівала Асманскую імперыю ў барацьбе з Расіяй, і Аўстрыя занялі ў адносінах да паўстання варожую пазіцыю. Першапачатковы поспех быў на баку паўсталых, і ў Бухарэсцкі мірны дагавор 1812 года быў уключаны пункт, які абавязвае Турцыю падаць Сербіі ўнутранае самакіраванне. Паўстанне мела важнае значэнне для станаўлення сербскай дзяржаўнасці, але ў 1813 Асманская імперыя, скарыстаўшыся тым, што Расія была занята вайной з Напалеонам, напала на Сербію і, разграміўшы сербскія войскі, аднавіла ўладу султана.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сітуацыя ў Асманскай імперыі ў канцы XVIII ст. была крытычнай: краіна без поспеху вяла вайну з Расіяй, на ўскраінах імперыі панавала анархія. Пасля смерці (1789) султана Абдул-Хаміда I на трон узышоў Селім III з намерам рэарганізаваць дзяржаву. Пры падтрымцы групы аднадумцаў з асяроддзя вышэйшай чыноўнай іерархіі новы султан стаў прадпрымаць рэформы ў эканамічнай, адміністрацыйнай, ваеннай і іншых абласцях. Адным з галоўных распачынанняў Селіма III стала расфарміраванне войскаў янычар, якія да гэтага часу сталі неэфектыўныя і з'яўляліся пагрозай для існавання імперыі.

Бялградскі пашалык быў асманскай тэрыторыяй, памежнай з Аўстрыйскай імперый. Мяжа паміж імі праходзіла па рэках Дунай і Сава, і доўгі час была арэнай баявых дзеянняў. Асноўную частку насельніцтва пашалыка складалі сербы. Адначасова з гэтым значная частка сербаў пражывала на сумежнай аўстрыйскай тэрыторыі і мела вызначаныя нацыянальна-царкоўныя правы. У горадзе Срэмскі-Карлоўцы знаходзіўся сербскі мітрапаліт.

Для стабілізацыі сітуацыі ў Бялградскім пашалыку і прыцягненне сербаў на бок рэформ, султан сваімі распараджэннямі дараваў мясцоваму насельніцтву асобныя прывілеі. У прыватнасці, было пашырана мясцовае самакіраванне сербскіх князёў, а для барацьбы з янычарамі, выгнанымі з пашалыка, было дазволена сфарміраваць 15-тысячны сербскі корпус.

Аднак распачаты Егіпецкі паход Наполена ўнёс карэктывы ў планы султана, і з ваенна-стратэгічных меркаванняў у 1799 годзе Селім дазволіў янычарам вярнуцца ў Бялград. У 1801 годзе янычары здзейснілі ў Бялградзе пераварот, забілі Хаджы Мустафу-пашу, які прыводзіў у жыццё рэформы султана, і ўсталявалі дыктатуру чацвёркі янычарскіх военачальнікаў. Янычары адабралі ў турэцкіх ваяроў-спахіяў атрыманыя ад султана зямельныя надзелы ў Бялградскім пашалыку. Сербы былі пазбаўлены прывілеяў, падараваных раней. Выраслі падаткі і паборы, была ўведзена гандлёвая манаполія.

У лістападзе 1803 года султан даў дазвол сербам і туркам-спахіям на сумесны выступ супраць янычараў. Пачалася мабілізацыя, якую з сербскага боку ўзначалілі Георгій Пятровіч Карагеоргій на поўначы пашалыка, у Шумадзіі, і ў заходнім раёне Валева. Янычары ў адказ учынілі (напачатку1804) «разню князёў», вынішчыўшы па розных дадзеных ад 70 да 150 чалавек, што і паслужыла непасрэдным штуршком да пачатку Сербскага паўстання.

1804[правіць | правіць зыходнік]

Карагеоргій

У адказ на разню і зверствы янычараў паўсюдна сталі арганізоўвацца паўстанцкія атрады, якія знішчалі янычарскія пункты праўлення на месцах і блакавалі найважныя іх умацаванні. 14 лютага 1804 года ў зборы сербскіх старэйшын у Арашацэ вярхоўным правадыром паўстання быў абраны Карагеоргій.

На першым этапе паўстання султанская ўлада галоўным чынам падтрымлівала сербаў у барацьбе супраць дыктатуры янычараў. У дапамогу паўстанцам быў адпраўлены з войскам візір Баснійскага пашалыка Бекір-паша. Адначасова сербскія паўстанцы накіравалі ліст рускаму паслу ў Канстанцінопалі Італінскаму з прашэннем пра падтрымку.

У чэрвене-ліпені 1804 янычарскія начальнікі былі зрынуты і забіты, законная ўлада султана на тэрыторыі Бялградскага пашалыка была адноўлена. Аднак, хваляванні і сутычкі паміж сербамі і рэшткамі янычараў працягваліся, што прывяло да новага ўздыму паўстання.

1804—1807[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку другога этапу паўстання паўстанцы абвяшчаюць патрабаванні надання шырокай палітычнай аўтаноміі Бялградскаму пашалыку ў складзе Асманскай імперыі, залежнасць ад якой павінна была выяўляцца толькі ў выплаце даніны і ўдзеле сербаў у войнах з ворагамі імперыі. У жніўні 1804 на зборы старэйшын ва Врачары было вырашана прасіць Расію пра дапамогу здабыць і гарантаваць гэты новы статут. Ідэі сербаў знайшлі падтрымку спачатку ў таварыша міністра замежных спраў Расійскай імперыі Адама Чартарыйскага, а затым і ў імператара Аляксандра I — Расія стала афіцыйным патронам сербаў у барацьбе за аўтаномію.

У канцы красавіка 1805 года ва ўрочышчы Печаны ў сяла Астружніца сабралася новая скупшчына, на якой было складзена прашэнне султану, з патрабаваннямі сербаў. Улады наўмысна зацягвалі пачатак перамоў з прыбыўшай дэлегацыяй і адначасова рыхтавалі сілы для ліквідацыі паўстання. Кіраўніком падаўлення сербскага мецяжу быў прызначаны Хафііз-паша.

8 жніўня 1805 падчас бітвы ў сяла Іванковац сербскія фарміраванні разбілі 15-тысячнае войска Хафіза. Пасля гэтага сербы былі афіцыйна абвешчаны мяцежнікамі, а ўсе мусульмане імперыі былі закліканы да святой вайны супраць іх. Сербская дэлегацыя збегла з Канстанцінопаля на караблі ў Адэсу.

На працягу года войска паўстанцаў паступова займалі землі Бялградскага пашалыка і месцамі ўжо выходзілі на сумежныя з пашалыком тэрыторыі, таксама населеныя сербамі.

Напачатку жніўня 1806 года паўстанцы атрымалі яшчэ адну перамогу ў Бітве пры Мішары, якая сарвала планы ліквідаваць мяцеж сілай. Улады імперыі, былі вымушаны пайсці на кампраміс і 3 жніўня 1806 склалі ў Канстанцінопалі з сербамі так званы Ічкаў мір.

Паводле гэтага дакумента, Турцыя згаджалася вывесці войскі з тэрыторыі Бялградскага пашалыка акрамя 500 туркаў, якіх заставаліся ахоўваць крэпасці ў буйных гарадах. Кіраўніцтва над гэтымі туркамі адводзілася прызначанаму султанам Бялградскаму пашы, які быў таксама пасроднікам у перадачы даніны. Збор падаткаў і адміністрацыйнае кіраванне на ўсёй тэрыторыі пашалыка перадавалася сербскаму кіраванню.

Пачатак руска-турэцкай вайны і ўвод рускага войска ў Румынскія княствы прывялі да новага выбліску сербскага паўстання — 14 снежня 1806 года войскі паўстанцаў пад кіраўніцтвам Карагеоргія ўзялі крэпасць Бялграда.

Нягледзячы на тое, што 15 студзеня 1807 года султан ратыфікаваў Ічкаў мір, супрацьстаянне паміж афіцыйнай уладай і сербамі ўсё нарастала. Не малую ролю тут згуляла руская дыпламатыя і матэрыяльная дапамога Расіі паўстанцам. 23 лютага 1807 пад ціскам паўстанцаў, Бялградскую крэпасць пакідае Сулейман-паша і рэшткі турэцкага гарнізона. Адначасова ў Бялградзе і Шабаце адбыўся пагром турэцкага насельніцтва.

Здзейснены сербамі гвалт канчаткова разарваў кантакты паўстанцаў з афіцыйнай уладай імперыі. Лозунг пра сербскую аўтаномію ў рамках імперыі перарос у патрабаванне незалежнай Сербіі. Зацвердзіўся замежнапалітычны курс, арыентаваны на Расію і цеснае супрацоўніцтва з рускім войскам у барацьбе з асманскім войскам.

1807—1812[правіць | правіць зыходнік]

Тым часам у Канстанцінопалі адбыўся дзяржаўны пераварот — 29 мая 1807 года янычары зрынулі Селіма III і прывялі да ўлады Мустафу IV.

Мустафа IV

17 чэрвеня 1807 рускі атрад колькасцю 1000 чалавек пераправіўся на правы бераг Дуная, злучыўся з сербамі і пачаў аблогу крэпасці Негоцін.

Махмуд II

25 чэрвеня 1807 Расія склала з Французскай імперыяй Тыльзіцкі мір, па якім абавязвалася спыніць ваенныя дзеянні на Балканах, з прычыны чаго 2 жніўня 1807 склала з Асманскай імперыяй Слабадзейскае перамір'е. Баявыя дзеянні паміж Расіяй і Турцыяй былі прыпынены, але перамір'е не распаўсюджвалася на паўсталых сербаў.

У той жа дзень, 2 жніўня 1807 года, расійскі ўпаўнаважаны Радафінікін прыбыў у Бялград.

Руска-турэцкае перамір'е было ўспрынята ў Сербіі вельмі негатыўна.

Увосень 1807 года ў становішчы перамір'я новы султан распачаў спробу ўрэгуляваць адносіны з сербамі, падаўшы ім жаданую перш аўтаномію. Увесну 1808 года сербы вялі перамовы з уладамі Аўстрыйскай імперыі, але яны скончыліся безвынікова.

28 чэрвеня 1808 года ў выніку новага перавароту ў Стамбуле да ўлады прыйшоў Махмуд II, які пакараў смерцю свайго брата Мустафу IV.

У канцы лістапада 1808 года ў вёсцы Тапола Карагеоргій быў абвешчаны вярхоўным кіраўніком Сербіі са спадчыннай уладай.

22 сакавіка 1809 года рускія войскі пад камандаваннем Празароўскага аднавілі баявыя дзеянні супраць турак, пра што неадкладна быў апавешчаны Карагеоргій. Сербы распачалі наступ адразу па чатырох кірунках: на ўсход — на Відын, на паўднёвы ўсход — на Ніш, на захад — у Боснію і на паўднёвы захад — у Стары-Улах.

Першапачаткова наступ быў паспяховым, але ў маі 1809 года войска, якое накіроўвалася ў Ніш, патрывала паражэнне на гарэ Чэгар, а ў ліпені 1809 года туркі ўзялі Дэліград, дарога на Бялград была адкрыта. Толькі дзякуючы дзеянням рускіх, якія распачалі генеральны наступ, асманскія войскі былі адкінуты да Ніша (кастрычнік 1809).

З ліпеня па кастрычнік 1810 года сумесна з рускім войскам сербам атрымалася аднавіць свой кантроль над усімі раней пазбаўленнымі тэрыторыямі.

6—12 студзеня 1811 года ў Бялградзе адбылася скупшчына старэйшын, на якой было абвешчана пра вярхоўную спадчынную ўладу Карагеоргія. Быў утвораны ўрад з 6 апекуноў (міністраў).

2 кастрычніка 1811 года рускія на чале з Кутузавым нанеслі паражэнне туркам пры Рушчуке, што вымусіла апошніх пайсці на перамовы. 16 мая 1812 года быў складзены Бухарэсцкі мірны дагавор паміж Расіяй і Турцыяй. Адмысловым артыкулам дагавора абумаўлялася амністыя сербскім паўстанцам і аўтаномны статут Бялградскага пашалыка, дэталі якога павінны быць абмеркаваны падчас сербска-турэцкіх перамоў.

1812—1813[правіць | правіць зыходнік]

Сербія, 1813 год

Сербска-турэцкія перамовы не мелі выніку і ў ліпені-верасні 1813 года падчас наступлення турэцкіх войскаў, і ў адсутнасць падтрымкі сербам з боку Расіі, паўстанцкія сілы былі разгромлены. Нягледзячы на абяцанне амністыі і памілавання Асманская імперыя жорстка расправілася з удзельнікамі паўстання. Пасля паражэння паўстання Карагеоргій бег у Аўстрыю і на наступны год прыбыў у Расію.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Паўстанне пацярпела паражэнне. Галоўным яго вынікам стала тое, што ўпершыню за некалькі стагоддзяў Асманская імперыя ў міжнародным дакуменце, якім з'яўляецца Бухарэсцкі мірны дагавор 1812, прызнала права сербаў на аўтаномію. Падчас паўстання склаліся першыя інстытуты дзяржаўнай улады адраджаючайся Сербіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Белов М. В. Первое сербское восстание 1804—1813 гг. и Россия. События, документы, историография: Учебное пособие. Н.Новогород: Издательство ННГУ, 1999, 159с.