Валафрыд Страбон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валафрыд Страбон
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: каля 808[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 жніўня 849[2]
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: агіёграф, паэт, гісторык, батанік, пісьменнік, святар, архітэктар
Валодае мовамі: лацінская мова
Мова твораў: лацінская мова

Ва́лафрыд Страбо́н (лац.: Walahfrid ці Walafrid Strabo; Валафрыд Касы, Валафрыд з Райхенау; 808/809[4]18 жніўня 849[4]) — сярэдневяковы лацінскі паэт і багаслоў, з 838 года — абат кляштара Райхенау. Вядомы тым, што запісаў хроніку Тэгана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Алеманіі ў беднай сям’і. Прынамсі з 822 года знаходзіўся ў манастыры Райхенау. Разам з Гадэскалькам вучыўся ў лепшых тамтэйшых настаўнікаў: Ветына, Гата, Грымальда і Эрлебальда. Ужо ў раннім юнацтве адкрыў у сабе паэтычны дар, напісаў дзясяткі вершаў, гімнаў, пасланняў да сяброў і настаўнікаў, разважанняў на багаслоўскія тэмы. Там жа, у Райхенау, напісаў адну з самых вядомых сваіх паэм «Садок» ці «Пра садаводства» («Hortulus», «De cultura hortorum») з прысвячэннем абату Грымальду. Гэта невялікая паэма, дзе паэтычна апісаны сад Райхенаўскага манастыра, напісана, з аднаго боку, як перайманне антычных літаратурных помнікаў, з якімі ён быў добра знаёмы (перш за ўсё «Георгікам» Вергілія), з іншага — на аснове яго ўласнага вопыту. Пра тое, што за гэтай «мастацкай батанікай» стаяла рэальная практыка, сведчыць той факт, што многія з раслін згадваюцца ў «Капітулярыі аб імператарскіх маёнтках» Карла Вялікага («Capitulare de villis»).

У 826 годзе для працягу навучання Страбон быў накіраваны ў Фульдскі манастыр да Рабана Маўра і неўзабаве стаў яго ўлюблёным вучнем. У 829 годзе па пратэкцыі Грымальда і Хільдвіна, абата Сен-Дэні, запрошаны да двара імператара Людовіка I Набожнага ў Ахен у якасці выхавальніка шасцігадовага прынца Карла. Тут праславіўся як цудоўны стыліст, паэт і багаслоў.

Драматычныя падзеі бурнага палітычнага жыцця 830-х гадоў ніяк не адбіліся на яго творчасці. Відаць, Валафрыд не ўмешваўся ў палітыку, займаючыся выключна выкладаннем, сачыненнем панегірычных гімнаў і багаслоўскімі штудзіямі. У 838 годзе, калі Карлу споўнілася пятнаццаць гадоў і працэс навучання быў завершаны, ва ўзнагароду за працу імператар Людовік Набожны зрабіў Валафрыда абатам яго роднага Райхенау. Але палітычныя смуты не абмінулі гэты кляштар. Пасля смерці імператара манастыр апынуўся ў сферы ўплыву Людовіка Нямецкага, у той час як Валафрыд захоўваў вернасць імператару Лотару I, бачачы ў ім адзінага законнага спадчынніка. Яго прыхільнасці, не палітычныя, а хутчэй легітымісцкія, выразна прасочваюцца ў тытулах глаў да сачынення Тэгана. Калі пра мецяжы Людовіка Нямецкага і, асабліва, Піпіна Валафрыд гаворыць прама і нават рэзка, то несувымерна большыя злачынствы Лотара I максімальна згладжаны і як бы абезасоблены.

Ужо ў 840 годзе Валафрыд вымушаны быў бегчы ад праследаванняў спачатку ў Фульду, а затым у Шпаер. Толькі пасля бітвы пры Фантэнуа ён здолеў на час вярнуцца ў сваё абацтва, дзе на працягу некалькіх гадоў цалкам аддаваўся заняткам па багаслоўі і агіяграфіі. У 849 годзе Валафрыд ізноў пакідае Райхенау і, хаваючыся ад нападак прыхільнікаў Людовіка II Нямецкага, едзе па дапамогу да Карла II Лысаму, аднак у дарозе захварэў і памёр.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя багаслоўскіх і свецкіх празаічных сачыненняў пяру Валафрыда Страбона належаць шматлікія і дасканалыя з пункту гледжання формы верша, якія носяць на сабе, нягледзячы на прытрымліванне антычных узораў, адбітак яскравай індывідуальнасці. Сярод паэтычных твораў Валафрыда Страбона — агіяграфічныя паэмы, духоўная лірыка, вершы на выпадак і прыдворныя вершы. Валафрыд Страбон лічыцца найбуйнейшым паэтам Каралінгскага адраджэння.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118628550 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  2. Walafrid Strabo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. 4,0 4,1 Фокин А. Р. Валафрид Страбон // Православная энциклопедия. Том VI. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2003. — С. 513—515. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2