Перайсці да зместу

Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
11 кастрычніка 2016 4 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 19 студзеня 1953(1953-01-19) (73 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды

Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч (19 студзеня 1953, пас. Бягомль, Бягомльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны і палітык.

Генерал-маёр. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і член Савета Рэспублікі розных скліканняў.

Нарадзіўся 19 студзеня 1953 года ў пасёлку Бягомль (тады — центр Бягомльскага раёна Мінскай вобласці)[1][2].

Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае вучылішча, асноўны факультэт Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

Ваенная служба

[правіць | правіць зыходнік]

Камандаваў парашутна–дэсантным узводам, затым разведвальным узводам разведвальнай роты 350–га гвардзейскага парашутна–дэсантнага палка 103–й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. У 1978 годзе прызначаны камандзірам парашутна–дэсантнай роты таго ж палка.

У 1979–1982 гадах — у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане[1]. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе камандаваў парашутна-дэсантным батальёнам, парашутна–дэсантным палком 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавая дывізіі.

У 1992 годзе ўзначаліў 5–ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці. У 1994 годзе яму прысвоена воінскае званне «генерал–маёр».

З 1999 года служыў ва Унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь, дзе да 2003 года займаў пасаду намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.

2 снежня 2003 года быў прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі[1][2].

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2012—2019 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га і 6-га скліканняў[1]. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].  

Член Савета Рэспублікі 7-га склікання[1]. Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Мінскай вобласці[1]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].  

Старшыня савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»[1].  

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае траіх дзяцей. Пражывае ў г. Заслаўе Мінскага раёна.