Валянцін Афанасьевіч Капцюг
Валянцін Афанасьевіч Капцюг | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1931[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1997[2] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія і арганічная хімія[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Nikolay Vorozhtsov[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | prometeus.nsc.ru/koptyug/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валянцін Афанасьевіч Капцю́г (9 чэрвеня 1931, Юхнаў, Калужская вобласць, РСФСР — 10 студзеня 1997) — расійскі хімік-арганік. Акадэмік Расійскай АН (1979; чл.-кар. 1968). Замежны член АН Беларусі (1995). Герой Сацыялістычный Працы (1986).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут (1954), дзе і працаваў. З 1959 у Інстытуце арганічнай хіміі Сібірскага аддзянення АН СССР (з 1987 дырэктар), адначасова ў Новасібірскім дзяржаўным універітэце (у 1978—1980 рэктар). З 1980 віцэ-прэзідэнт Расійскай АН і старшыня яе Сібірскага аддзялення.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў рэакцый ізамерызацыі замешчаных араматычных злучэнняў, выкарыстанні ЭВМ для рашэння структурных задач арганічнай хіміі. Устанавіў асаблівасці будовы і заканамернасці пераўтварэння карбакатыёнаў, што паслужыла асновай колькаснай тэорыі малекулярных перагруповак. Распрацаваў новыя спосабы атрымання і выкарыстання арганічных злучэнняў розных тыпаў (для інгібіравання акісляльнай дэструкцыі палімераў, як дабаўкі для паляпшэння рэалагічных уласцівасцей нафтаў і інш.). Ленінская прэмія 1990.
Прэмія імя В. А. Капцюга
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія заснавана з мэтай заахвочвання даследчыкаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за дасягненне выдатных вынікаў пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў у рамках міждзяржаўных праграм, а таксама за сумесныя навуковыя працы, навуковыя адкрыцці і вынаходніцтвы, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі. Прэмія прысуджаецца ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН штогод, пачынаючы з 1999 года, прэзідыумамі НАН Беларусі і СА РАН па чарзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Коптюг Валентин Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 16 студзеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капцюг Валянцін Афанасьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 33. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Заходняй вобласці (1929—1937)
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Расіі
- Дактары хімічных навук
- Правадзейныя члены РАН
- Члены КПРФ
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Члены ЦК КПСС
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна «Палярная Зорка»
- Кавалеры ордэна «Кірыл і Мяфодзій»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Замежныя члены НАНБ
- Хімікі СССР
- Хімікі Расіі